У Брэсцкай вобласці за невыкананне тэрмінаў выплаты зарплаты аштрафавалі больш за 160 службовых асоб
У Брэсцкай вобласці за невыкананне прадугледжаных калектыўнымі дамовамі тэрмінаў выплаты заработнай платы ў I паўгоддзі 2015 года аштрафавана 161 службовая асоба.
Пра гэта паведаміла ў аўторак на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама начальнік упраўлення заработнай платы і працоўных адносінаў камітэта Варвара Дардзюк.
У бягучым годзе на прадмет выканання калектыўных дамоўленасцяў наконт зарплаты праверана 1340 арганізацый. Парушэнне тэрмінаў выплаты заработнай платы выяўлены ў 106 арганізацыях. Найбольшая колькасць такіх арганізацый была выяўлена ў Брэсце (29 арганізацый), Пінску і Ляхавіцкім раёне (па 10). За невыкананне тэрмінаў выплаты заработнай платы за студзень—чэрвень да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 165 юрыдычных асоб на суму Br313 млн і 161 службовая асоба на суму Br133 млн.
У той жа час, адзначыла Варвара Дардзюк, сітуацыя па выплаце заработнай платы ў вобласці ў першым паўгоддзі была адной з лепшых сярод рэгіёнаў Беларусі.
Каментары