Улада44

Скончана сьледзтва па справе Андрэя Кіма

Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд.

Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі »Ініцыятыва» Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ. Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд.

Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Зьміцер Лугін, які вядзе сьледзтва, паведаміў, што Андрэй пачне знаёміцца з матэрыяламі справы ў панядзелак, 3 сакавіка.

«Насамрэч, справа ўжо ў суд пойдзе. Можа, нават у панядзелак пасьля азнаямленьня. Папярэдняе расьсьледаваньне завяршылася. Азнаямленьне? Як ён пажадае. Можа за дзень азнаёміцца, можа — за два… Як захоча. Паводле маіх матэрыялаў, ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары».

Нагадаем: Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня пры разгоне акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля адбыцьця арышту адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Гэтым разам Андрэя ўжо абвінавацілі ў пагрозе міліцыянту, супрацоўніку ДАІ, які яго затрымліваў.

Пракуратура адмовілася зьмяніць хлопцу меру стрыманьня. Учора, 26 лютага, Андрэю Кіму споўнілася 22 гады. Ягоная маці і сябры грамадзкага камітэту ў абарону Андрэя Кіма падалі хадайніцтва, каб хлопца адпусьцілі пад заклад.

Маці Андрэя адмовілі ў спатканьні з сынам, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва, але ў дзень народзінаў дазволілі перадачу: «Учора яму невялічкую перадачу перадала на дзень народзінаў. Перадала яблыкі, апэльсіны, торт вафэльны».

Паводле крымінальна‑працэсуальнага кодэксу, адразу пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, яе перададуць у суд.

Такім чынам, суд можа пачацца ў сакавіку. Андрэю Кіму пагражае зьняволеньне да шасьці гадоў.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць