Улада11

50 тысяч подпісаў перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта

Сёньня актывісты аргкаміэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін, а таксама юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта 50 тысяч подпісаў незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый».

Сёньня актывісты аргкаміэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін, а таксама юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін перадалі 50 тысяч подпісаў у Адміністрацыю прэзыдэнта незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Раней подпісы былі перададзеныя ў Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў.

«Гэта рэпрэсіўны закон, які ад 2002 году перашкаджае хрысьціянам маліцца і праводзіць эвангелізацыю, займацца справай уратаваньня беларускай нацыі. Перадаючы гэтыя подпісы ў дзяржаўныя ўстановы мы патрабуем, каб беларускай царкве далі ўратаваць нацыю, не замінайце гэта рабіць. У той час, калі хрысьціян рэпрэсуюць па тэлевізіі ўсякая лухта – астролягі, прадказальнікі. Пакуль хрысьціянам не дазваляюць рэгістравацца беларускі народ сьпіваецца, робяць усё больш абортаў і разводзяцца. Мы будзем рабіць усё, каб зьмяніць гэты закон. 50 тысяч подпісаў – гэта для Беларусі досыць многа», – кажа Павал Севярынец.

Аляксей Шэін мае асьцярожны спадзеў, што іхныя подпісы будуць разгледжаны і прынятыя да абмеркаваньня:

«Перамовы ЭС і ЗША даюць надзею, што пытаньне аб свабодзе сумленьня ня будзе забытае. Нядаўна з палаты прадстаўнікоў нам прыйшоў адказ, дзе было пазначана, што яны, магчыма, гатовыя ўключыць гэтае пытаньне ў працу адной з наступных сэсій. Мы спынілі актыўную фазу збору подпісаў. Цяпер будзе праводзіцца тлумачальная праца з актывістамі хрысьціянскіх канфэсій, сьвятарамі, што рабіць, калі ёсьць ціск, як абараняць свае правы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць