Улада22

У Сьветлагорску — эпідэмія СНІДу

Летась статыстыка па колькасьці новавыяўленых носьбітаў вірусу ў Сьветлагорску і Сьветлагорскім раёне пагоршылася амаль удвая.

У самым нешчасьлівым па гэтай страшнай хваробе рэгіёне Беларусі ніяк ня могуць даць рады зь ейным распаўсюдам. Нядаўна адбылося паседжаньне раённай каардынацыйнай рады ў праблемах ВІЧ/СНІД. Галоўная навіна — летась статыстыка па колькасьці новавыяўленых носьбітаў вірусу ў Сьветлагорску

і Сьветлагорскім раёне пагоршылася. Прычым пагоршылася значна. Амаль удвая.

У 2007 годзе было зафіксавана 190 выпадкаў заражэньня ВІЧ‑інфэкцыяй, а да гэтага штогод рэгістравалася каля 100. Ужо ў студзені 2008 году былі выяўленыя яшчэ 20 новых носьбітаў інфэкцыі, яшчэ 5 — у пачатку лютага. Для параўнаньня, усяго ў Беларусі ў студзені выяўлена 72 ВІЧ‑інфэкаваных пацыенты. Гэта значыць, на Сьветлагоршчыну прыходзіцца амаль траціна хворых.

Асноўным шляхам перадачы інфэкцыі апошнім часам стаў полавы: у 2007 годзе больш за 70% носьбітаў заразіліся менавіта такім спосабам.

У плянах мясцовых уладаў — выраб накладам ня менш за 20 тысяч асобнікаў і распаўсюж спаміж насельніцтва Сьветлагорскага раёну спэцыяльных інфармацыйных улётак, стварэньне відэаролікаў, дэманстрацыя па мясцовай тэлевізіі сацыяльнай рэклямы, правядзеньне традыцыйных акцый, прымеркаваных да дня прафіляктыкі СНІДу.

Паводле: Кірыл Нелін, «Экспресс НОВОСТИ»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць