У нядзелю, 9 жніўня, у Мінску раптоўна памёр вядомы оперны спявак Алег Гардынец. Яму было ўсяго 53 гады. Па словах дактароў, прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць.

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л.П. Александроўскай, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Ф. Шаляпіна Алег Гардынец правёў на сцэне больш за трыццаць гадоў.
З 1989 года спявак быў вядомы як саліст Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. «Чароўная флейта», «Дон Жуан», «Багема», «Набука», «Севільскі цырульнік», «Барыс Гадуноў», «Пікавая дама» — сёння складана і пералічыць усе тэатральныя пастаноўкі, па якіх Алег Гардынец запомніўся сваім гледачам.
У канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі спявак выконваў «Рэквіем» Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, «Нямецкі рэквіем» І. Брамса, «Стабат матэр» Дж. Расіні, «Званы» С. Рахманінава.
У 1993 годзе, наведваючы нямецкі Гамбург, ён выканаў партыю баса-сола ў «Рэквіеме» А. Дворжака.
З трупай Беларускай оперы спявак аб'ехаў паўсвету. Выступаў у Германіі, Іспаніі, Кіпры, Партугаліі, Швейцарыі. Нягледзячы на свой талент, які мог быць запатрабаваны ў любым пункце планеты, спявак падкрэсліваў:
«Я люблю сваю зямлю … Усім кажу, што ў Мінску нарадзіўся, тут і памру».
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары