Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Глыток Desperados

Чаму нам падабаецца гітарыст-мсьцівец? — пра гэта разважае на сваім блогу Сяргей Астравец.

Кіно з Бандэрасам хочацца глядзець заўжды як трапляецца ў праграме, нават калі атрымліваецца трэцім-чацьвертым разам. Вялікі гітарны футарал са зброяй... Чаму ты некалькі разоў глядзіш гэты баявік з Бандэрасам? Калі нават на сур’ёзнае кіно трэба часам настройвацца нібы на раман. Бо ўсё астатняе цябе проста не цікавіць. Усялякія ток-шоў, іхнія навіны, зробленыя на машыне часу, і сэрыялы, іхняя папса, іхняя тэлечарка са скваркай.

А вось жа сімпацяга з гітарай дасягае можна сказаць тэрапэўтычнага эфэкту: глядач штораз бачыць, як плахітасы казырацца, брыдка лаюцца, паляць бязладна, як умеюць, але ім капцы, у Бандэраса ў футарале цэлы арсэнал і ён не пудлуе, адно націскае на цынгель ды зьмяняе набойні. Мой прыяцель таксама глядзеў Desperados, ён кажа: аб трыё гітарыстаў можна толькі марыць… Эфэкт узмацняецца яшчэ тым, што плахітасы чулі пра гітарыста-стралка, яны баяцца загадзя, яны трымцяць. Нашыя ворагі таксама трымцяць, даволі пераканаўча кажа мой прыяцель, хацелася б верыць яму.

О, мужык-беларус, хочацца выгукнуць агульна, безасабова, а каго баішся ты, праз каго трымціш? І як даеш сабе рады з гэтым? Ці засталося ў цябе бог-вед-як-колішняе, агучанае паэтам (ці прыдуманае ім?) жаданьне, нават, баццам бы, прага звацца чалавекам не другога гатунку? Не другога гатунку, зазначым: зусім не на галерах, ня ў катаржных капальнях, ня ў шахтах Данбасу, не на лягерных будоўлях камунізму, а ў сябе дома, у матчынай хаце.

У мінулыя часы, калі ў скрынцы яшчэ трапляліся розныя твары, а не адзін-аднолькавы, добры чалавек усё нешта апраўдваўся, усё сьпяваў аднастайную песьню “дружба-фройндшафт”, гледачы кіпяціліся перад экранам: дайце гэтаму кату Леапольду азьвярыну!! Але ў жыцьці азьвярын спажываюць іншыя, пяціхвілінкі нянавісьці ператвараюцца ў пяцігодкі, не расслабішся. Застаецца адно кіно з Бандэрасам.

Няхай. Пойдзеш возьмеш з шафкі пляшачку Desperados з-за калючага дроту, араматызаваную пад тэкілу, прачытаеш: зроблена ў краіне заходняй дэмакратыі. Да кіна з Бандэрасам цяжка ўявіць штось больш адпаведнае, прызабытую пляшачку, набытую яшчэ да шэнгенскіх абмежаваньняў. Сам ён якраз у рэклямных паўзах зьяўляецца са сваёй парфумай: мужны выгалены мужчына, рамантычная жанчына, пахкія бурбалкі ў паветры. А потым зноўку — стужка з плахітасамі, якімі кіруе жорсткі, бязьлітасны Буча. Яны яго самі баяцца як агню! Чамусь усплываюць радкі паэта: “У нашым краі пануе чужак…”

Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць