Гэта ўжо не працуе, антывірусы сталі разумнейшымі.
Цягам некалькіх год «Антывірус Касперскага» падманваў карыстальнікаў і канкурэнтаў, паказваючы звычайныя файлы як заражаныя вірусам, распавялі Reuters былыя супрацоўнікі «Лабараторыі Касперскага».
Больш за 10 год «Касперскі» пазначаў для канкурэнтаў «здаровыя» файлы як файлы з вірусамі. Канкурэнты пачыналі ўспрымаць такія файлы як вірусы — і выдаляць іх у карыстальнікаў. Некаторыя атакі санкцыянаваў асабіста заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі.
Сцвярджаецца, што атака была скіраваная на Microsoft, AVG, Avast і іншых канкурэнтаў «Касперскага». Пік атак прыйшоўся на 2009-2013 гады.
Экс-супрацоўнікі «Касперскага» кажуць, што тыднямі і месяцамі працавалі над тым, каб даследаваць працу канкурэнтаў і знайсці спосаб іх «падставіць». Кампаніі-распрацоўшчыкі антывірусаў дзеляцца адна з адной інфармацыяй пра вірусныя пагрозы, прадстаўляюць такую інфармацыю ў агульную базу.
Менавіта гэтым, як сцвярджаецца, скарысталіся зламыснікі. Напрыклад, файл драйвера з невялікай зменай трапляў у базу вірусаў — канкурэнты маглі ўспрыняць за вірус і звычайны драйвер, выдаліць яго і нашкодзіць працы камп’ютара.
«Лабараторыя Касперскага» абвяргае факт такіх дзеянняў, але адзначае, што сутыкалася з пазначэннем здаровых файлаў як вірусаў. Такія выпадкі пацвердзілі і яе канкурэнты, але не пракаментавалі датычнасць «Касперкага» да атак. Праз мадэрнізацыю антывірусных алгарытмаў такі тып атак ужо неактуальны.
-
Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства
-
ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты
-
У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў
Каментары