Свет22

Выбух у Бангкоку: нападнікі выкарысталі самаробную бомбу

Прадстаўнікі тайскіх уладаў зрабілі серыю заяў пасля магутнага выбуху ў цэнтры Бангкока.

Паводле апошніх афіцыйных паведамленняў, сярод 22 загінулых у выніку атакі было 8 замежнікаў. Яшчэ 123 чалавекі былі параненыя.

Як вынікае з заявы галоўнакамандуючага тайскай арміі Удомдэжа Сітабутра, стыль нападу не падобны на почырк мусульманскіх радыкалаў з паўднёвых рэгіёнаў краіны.

На думку следчых, выканаўцы атакі выкарыстоўвалі магутную самаробную бомбу.

Як лічыць міністр абароны краіны Кіруе Вонгсувонг, асноўнай мэтай нападу былі замежныя турысты.

Кітайскае агенцтва Сіньхуа перадае, што трое з загінулых былі грамадзянамі Кітая.

Таксама былі забітыя двое жыхароў Ганконга, двое грамадзян Малайзіі і адзін грамадзянін Філіпін.

Адказнасць за выбух па-ранейшаму ніхто на сябе не ўзяў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць