Грамадства33

Валянціна Аліневіч: Яшчэ ўдзень сын не ведаў пра вызваленне

Валянціна Аліневіч пакуль ня ведае, калі будуць вызваляць яе сына. «Праз гадзіну буду дома і буду званіць ў дзяжурку ў калёнію, тады і стане вядома, калі яго вызваляць. Ігар сёньня званіў у дзень, але тады ён нічога ня ведаў пра указ. Мы размаўлялі пра тое, каб яму даслаць адваката. Яшчэ я зачытала яму ліст ад Міколы Статкевіча, дзе той жадае хуткага вызваленьня. Дык сын сказаў. што гэта будзе наўрад ці. Канешне, я вельмі рада, але паверу у вызваленьне Ігара толькі калі яго абдыму»— сказала Валянціна Аліневіч.

Ігара Аліневіча апошнія два гады трымалі ў віцебсвкай калёніі Віцьба-3.

РС: Ніякія прадстаўнікі ўладаў Вам сёньня нічога не паведамлялі пра вызваленьне?

Аліневіч: Не, ніхто нічога не казаў. Ніхто ніякай надзеі не даваў. Мы да сёньняшняга дня пісалі скаргі ў пракуратуру і іншыя інстанцыі. Ніякай надзеі не было.

РС: Як бы Вы маглі пракамэнтаваць гэтае паведамленьне зараз, толькі даведаўшыся пра гэта, яшчэ ня бачыўшы сына?

Аліневіч: Ну як можа маці пракамэнтаваць такую рэч? Я ня веру і дагэтуль, што гэта адбылося. Мне здаецца, што гэта адбываецца не са мной, і я ня веру ў гэта.

РС: А на Ваш погляд, чаму гэта здарылася?

Аліневіч: Ведаеце, зараз лёгіка ў мяне абсалютна адсутнічае. Ёсьць радасьць, якую немагчыма выказаць, і ў той жа час нейкі халадок нявер’я ў грудзях. Здаецца, што такія высакародныя жэсты неўласьцівыя нашым уладам.

РС: А Вы лічыце, што гэта высакародны жэст?

Аліневіч: Я ў гэты момант не пра што думаць не магу. Я шчасьлівая, што дажыла да гэтага. Мы ўсе прайшлі празь вялікія пакуты.

РС: А якія пляны былі ў Ігара пасьля вызваленьня? Ён жа спадзяваўся некалі вызваліцца.

Аліневіч: Можа я некага зьдзіўлю, але пляны ў яго былі прыносіць карысьць людзям. Заняцца альтэрнатыўнай энэргетыкай, радыёэлектронікай.

Хачу падзякаваць усім за падтрымку і салідарнасьць. Я адчуваю, што вакол шмат людзей, якія за нас перажывалі. Дзякуй ім усім.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць