Свет88

У ЗША ў жывым эфіры застрэлілі рэпарцёра і аператара

Нападнік пакончыў з сабой.

У амерыканскім штаце Вірджынія падчас жывога эфіру былі застрэленыя карэспандэнтка і тэлеаператар.

ВВС

24-гадовая рэпарцёрка Элісан Паркер і 27-гадовы аператар Адам Уард былі забітыя ў ходзе інтэрв'ю ў горадзе Манета, паведаміла тэлекампанія WDBJ7.

Падчас жывога эфіру было чуваць стрэлы, пасля якіх рэпарцёрка і жанчына, з якой яна гутарыла, пабеглі.

Губернатар Вірджыніі Тэры Макаліф заявіў, што, паводле яго інфармацыі, нападнік — раззлаваны супрацоўнік той жа тэлекампаніі Вестэр Лі Фланаган. «Гэта не тэрарызм. Гэта крымінальная справа», — сказаў ён.

Вестэр Лі Фланаган

Фланаган спрабаваў пакончыць з сабой у сваёй машыне на шашы I-66 пасля паліцэйскай пагоні, паведамляюць прадстаўнікі тэлекампаніі.

У цяжкім стане яго даставілі ў бальніцу штата Вірджынія, дзе ён неўзабаве памёр.

Мужчына, які сціскае ў руцэ пісталет, трапіў у кадр

Паводле паведамлення тэлекампаніі, жанчына, у якой бралі інтэрв'ю, была параненая.

Напад адбыўся ў 6.45 па мясцовым часе (10.45 паводле Грынвіча) на тэрыторыі буйнога гандлёвага цэнтра Bridgewater Plaza.

Паркер пачынала інтэрв'ю, прысвечанае тэме турызму, калі прагучалі восем стрэлаў, пасля чаго камера нахілілася і ўпала на зямлю. Пры гэтым было чуваць, як рэпарцёрка крычыць. Камера зафіксавала ўцёкі падазраванага — мужчыны ў чорных штанах і цёмна-сіняй кашулі, з пісталетам у руцэ.

Крыст Хёрст, калега загінулай Элісан Паркер, напісаў у сваім твітары, што ў іх быў раман, яны толькі нядаўна з'ехаліся і збіраліся ажаніцца. 19 жніўня ёй споўнілася 24 гады.

Загінулы аператар таксама рыхтаваўся да вяселля: увесну ён зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Мелісе От.

Каментары8

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць