Эканоміка11

Віцебскае ААТ «КІМ» прызнанае банкрутам і будзе ліквідаванае

Эканамічны суд Віцебскай вобласці вынес рашэнне аб прызнанні Віцебскага ААТ «КІМ» банкрутам і яго ліквідацыі, паведаміла суддзя эканамічнага суда Ірына Фралова.

Пасля ўступлення судовага вердыкту ў законную сілу антыкрызісны кіраўнік павінен прыступіць да пагашэння заяўленых патрабаванняў амаль 90 конкурсных крэдытораў у аб'ёме каля Br306 млрд за кошт продажу маёмасці банкрута. У камітэт крэдытораў прадпрыемствы абраныя прадстаўнікі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Белінвестбанк», МПЗ Беларусі, ФСАН, адміністрацыі СЭЗ «Віцебск», прафсаюзнага камітэта фабрыкі. Па словах антыкрызіснага кіраўніка Паўла Зайца, кошт асноўных фондаў банкрута па дадзеных бухгалтарскага ўліку ацэньваецца ў суму каля Br43 млрд, у тым ліку на балансе прадпрыемства знаходзіцца два інтэрнаты па 600 месцаў кожны, а таксама аздараўленчы лагер у 40 км ад абласнога цэнтра, які не эксплуатуецца тры гады. Завяршыць ліквідацыйную працэдуру плануецца да верасня 2016 года. Кіраўніцтва акцыянернага таварыства ва ўзаемадзеянні з гарвыканкамам, гарадскім цэнтрам занятасці і іншымі службамі прапрацоўваюць розныя варыянты працаўладкавання работнікаў.

Як паведаміла начальнік упраўлення каардынацыі развіцця трыкатажнай і швейнай галін канцэрна «Беллегпрам» Алена Кухарава, «КІМ» перадаў па дамове ў ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск) больш за 33 машын для арганізацыі паточнай лініі па пашыве трыкатажных вырабаў, куды ўжо працаўладкаваныя 25 швачак з збанкрутавалага прадпрыемства. Акрамя таго, зараз прапрацоўваюцца пытанні перадачы ў камунальную ўласнасць двух інтэрнатаў, дзе на дадзены момант пражываюць больш за 1 тыс. чалавек. Акрамя таго, паводле ацэнкі антыкрызіснага кіраўніка, для перадачы ў архіў дакументаў спатрэбіцца не менш Br500 млн і тэрмін каля паўгода. Экспанаты народнага музея фабрыкі, у тым ліку капсула з пасланнем нашчадкам, якую завешчана адкрыць 7 лістапада 2017 года, могуць папоўніць фонды абласнога краязнаўчага музея.

Панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» («Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі», пазней «Класіка Індустрыі Моды») ўтвораная ў 1931 годзе. У 1996 годзе на базе маёмаснага комплексу прадпрыемства створана Віцебскае ААТ «КІМ». Справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) «КІМа» распачатая ў лютым 2015 па ініцыятыве самога даўжніка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат7

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы3

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся7

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат7

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць