Культура44

Алег Мінкін. Гэта хіліцца сьвет

Новыя вершы ляўрэата прэміі «Гліняны Вялес» — шчымлівыя і дасканалыя.

Новыя вершы ляўрэата прэміі «Гліняны Вялес» — шчымлівыя і дасканалыя.

    * * *

    Па асфальце дажджом секанула зьнянацку,
    І па шыбах пустых, раўнадушшам зашклёных,
    І калоціцца чорнае гольле шалёна,
    І хістаюцца дрэвы ў паклонах вар’яцкіх.

    Разьбягаюцца ў цемрадзі сполахі страты
    І пад ногі, вярнуўшыся, падаюць ніцма,
    І пагрозьліва гмахі, муры, камяніцы
    Да мяне нахіляюць бэтонныя латы.

    Гэта хіліцца сьвет, у сяродку якога
    Зьзяла толькі каханьне… і болей нічога!

    * * *

    Здараецца, зімы далёкай подых
    На цёплы май дыхне,
    І зелень яркую на сушы і на водах
    Аблепіць вогкі сьнег.

    Няхай у сьветлы дзень твой успаміны
    Даходзяць пра мяне,
    Як гэты сьнег, што выпаў на хвіліну
    І хутка праміне.

    Туман

    Ад Сухавея бляклых сполахаў,
    Які зьвястуе гарачынь,
    Накрылася Туману полагам
    Ракі натомленая плынь.

    Як лёгка яшчэ дыхаць сеначы!
    Туман выходзіць зь берагоў,
    На дол абрус бяседны сьцелячы
    На прыйсьце продкаў і багоў.

    Пацяпленьне

    М. Т.

    Цяплынь. Вясна. Хоць лютага пачатак.
    Унучцы Маі можна без пальчатак
    Кранаць усё наўкола прагнай ручкай…
    Мне ж, дзедабогу, пільнаваць за ўнучкай.

    Кажу, каб штось казаць: «Няма збавеньня —
    Глябальнае надходзіць пацяпленьне,
    Яно зыначыць агарод і сад,
    Замест агрэсту зьвісьне вінаград.

    Што? Вінаград? Дык жа яно — жывое!
    Вітае Мая ўсе суздром павоі.
    А мне ўсьміхацца, тоячы нуду…
    Як хораша, што хутка ўжо сыду.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай21

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць