Гісторыя33

У Смаргоні адбылося гашэнне серыі паштовых марак, прысвечаных Першай сусветнай вайне ФОТА

Цырымонія гашэння серыі паштовых марак, прысвечаных баявой тэхніцы часоў Першай сусветнай вайны, прайшла ў Смаргоні.

Цырымонія адбылася ля мемарыяла памяці ахвяр Першай сусветнай вайны падчас мерапрыемстваў да 100-годдзю пачатку гераічнай абароны Смаргоні. У цырымоніі ўдзельнічала кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, іншыя ганаровыя госці.

Серыю з чатырох паштовых мастацкіх марак выпусціла Пошта Расіі для абарачэння ў Расійскай Федэрацыі. Аднак цырымонію памятнага гашэння вырашана правесці ў беларускім горадзе Смаргонь.

Паштовыя маркі прысвечаны баявой тэхніцы, якая выкарыстоўвалася ў гады Першай сусветнай вайны. На іх намаляваны бамбардзіроўшчык «Ілля Муромец», распрацаваны ў жніўні 1913 года. У гады Першай сусветнай выпушчана каля 80 такіх самалётаў. У мірны час да 1923 года яны абслугоўвалі паштова-пасажырскую лінію. Другая марка прысвечана мінаносцу «Новік». Таксама на марках намаляваны 7,62-мм вінтоўка сістэмы Мосіна і 76,2-мм палявая хуткастрэльная гармата.

Для гашэння паштовых марак выраблены спецыяльны штэмпель, якім зроблены адбіткі на канвертах. Удзельнікі цырымоніі падпісалі канверты, тым самым яны сталі калекцыйнымі.

Тыраж паштовых мастацкіх марак «Гісторыя Першай сусветнай вайны. Айчынная баявая тэхніка» складае 386 тыс. асобнікаў. Маркі распрацаваў мастак-дызайнер Уладзімір Бельцюкоў.

***

У Смаргоні праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю пачатку гераічнай абароны горада ў Першую сусветную вайну. З раніцы ў храме Праабражэння Гасподняга адбылася літургія, прайшоў круглы стол «Першая сусветная вайны — старонкі гісторыі» з удзелам беларускіх і расійскіх гісторыкаў, прадстаўнікоў архіўных службаў. У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі прэзентавалі выставу «Нямыя помнікі забытай вайны».

Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ля мемарыяла. Тут адбылася паніхіда памяці ахвяр Першай сусветнай вайны, мітынг-рэквіем, у гэтыя хвіліны праходзіць канцэрт з удзелам Дзяржаўнага камернага хору Беларусі і ансамбля салістаў «Класік-Авангард».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць