Гісторыя11

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак

Беларускія археолагі працягваюць падводныя даследаванні. Сёлета на дзвюх пляцоўках знайшлі артэфакты розных эпох, паведаміў на прэс-канферэнцыі навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Ліневіч, піша «Люстэрка».

Возера Сялява. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vmselyava.by

«Калі ў мінулыя гады мы працавалі на глыбінях недзе 1,5 метра, то цяпер — каля 2 метраў. Але з іншага боку, гэта забяспечыла добрую празрыстасць вады. На гэты момант мы скончылі некалькі падводных экспедыцый — на Крывінскім тарфяніку, на возеры Сялява», — расказаў Сяргей Ліневіч.

Крывінскі тарфянік — гэта ўнікальны археалагічны помнік на тэрыторыі Еўропы са стаянкамі эпохі неаліту, які знаходзіцца ў Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах. Там знаходзілі артэфакты сярэдзіны трэцяга тысячагоддзя да нашай эры.

«Там захавалася арганіка пад стэрыльным пластом торфу на глыбіні больш за 2 метры. Мала дзе ў Еўропе мы можам зазірнуць у мінулае — літаральна ў акно неалітычнай пабудовы, паглядзець, як там размяшчаліся рэчы. Мы маем справу з адным з самых старажытных жылых комплексаў, якія захаваліся на нашай тэрыторыі, ён вельмі значны для нашай гісторыі. У гэтым годзе з'явіліся новыя артэфакты — набор касцяных упрыгожванняў, прылады працы з косці і каменя», — расказаў навуковец.

Возера Сялява знаходзіцца ў Крупскім раёне. Там на тэрыторыі гарадзішча Клішына размешчаныя найстаражытныя могілкі Беларусі. Нядаўнія знаходкі хутчэй за ўсё належаць днепра-дзвінскай культуры, якая жыла на нашых землях з VIII стагоддзя да нашай эры па IV стагоддзе нашай эры.

Комплексная экспедыцыя з падводнымі і наземнымі даследаваннямі на Сяляве знайшла ў гэтым годзе вельмі багаты матэрыял. Там «унікальная сітуацыя: пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера».

«У цэлым унікальныя артэфакты ў Клішынскім мікрарэгіёне. У прыватнасці, на невялікім пярэсмыку шырынёй 10-12 метраў мы ў выніку шурфоўкі знаходзім матэрыялы, якія закранаюць фактычна ўсе эпохі — ад мезаліту да жалезнага веку. Перад намі ставяцца новыя задачы — як гэты аб'ект вывучыць і як яго захаваць для будучых пакаленняў», — паведаміў Ліневіч.

Каментары1

  • Гісторык
    14.08.2025
    "Нядаўнія знаходкі хутчэй за ўсё належаць днепра-дзвінскай культуры, якая жыла на нашых землях з VIII стагоддзя да нашай эры па IV стагоддзе нашай эры."

    Гэта не "яна жыла" на "вашых землях", а вы жывёце на іх зямлі.

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць