Культура22

Плюс танцавальныя «Підарасы»

Яшчэ раз пра тыя самыя дыскі: NeuroDubel. «Stasi».

Яшчэ раз пра тыя самыя дыскі: NeuroDubel. «Stasi».

Саша сабраў каманду ў моцны мужчынскі кулак. Гучаньне таксама стала канкрэтным, «мускулістым», зьявілася «прыцэльнасьць», дакладнасьць, асабліва ў рытм-сэкцыі (Сашу, напэўна, ўжо дасталі паралелі з «Rammstein»?). На жаль, у песьнях заўважна паменшала мэлёдыкі — нешматлікія бэк-вакалы Юры Навумава толькі гэта падкрэсьліваюць.

Байцоўская ўсьмешка -- пачатак «Прыйшоў наш час, вітайце нас!». «Дедушка» («Хриплый Дедушка Мороз нам подарки не донёс») -- нядзіўна, што з такімі песьнямі ўсё цяжэй, з уласных словаў Сашы, даюцца канцэрты... Падкупае суворая мужчынская адкрытасьць, зь якой Саша называе рэчы сваімі імёнамі ў «Гадзіне» («А Вы готовы отдать копейки на эту х***ю?»). Панкаўская эстэтыка ў «Піць» і «Суки» («Пить не хотела, руки не для скуки, я здесь по делу, что ж Вы делаете, суки?»). Сьцёбная, амаль танцавальная «Підарасы». Спавядальная «Трываю» — («Я трываю, ды ня плачу») — насамрэч, Саша, як гэта ўсё нас за.... У самай моцнай песьні «Край» — увесь боль існаваньня ў РБ, з вынікам «шкада, што я пражыў дарэмна». У кліпе партайгеносэ Саша шкамутае наіўныя прашэньні, і здаецца, што песьня пра край, па якім усе мы ходзім, край ляза, якім парэзаная Сашына сьпіна... Назіраем, як лірыка становіцца больш акрутнай ды як згушчаюцца фарбы і ў мульцяшнай «Кени» («они убили Кени», параўнайце з пазамінулым альбомам, дзе ў Карлсана ўсяго толькі скралі камбінэзон).

Завяршаюць альбом кавэр «Чёрные глаза» (10 балаў за ідэю!), гімнападобная «Свабода» («Свабоду не аддам нікому, свабоду не аддасьць ніхто мне»), заспакайняльная «І так можна жыць».

«А может, так и за***сь?»

Гэта таксама цалкам мясцовы прадукт, але ня ў тым сэнсе, што «J-mors». Кожнае слова ад душы. Кожнаму слову верыцца. НД — гурт з тварам, які б ён ні быў -- ні з кім ня зблытаеш.

Калі так пойдзе далей, то на пытаньне «Што ёсьць у Беларусі?» можна будзе сьмела адказваць – Лукашэнка, Чарнобыль і «NeuroDubel».

Каментары2

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць