Свет1818

Эміграцыя з Расіі дасягнула рэкорднага за 15 гадоў узроўню

У Расіі назіраецца ўзмацненне адтоку прафесіяналаў у розных сферах з-за рэцэсіі, міжнароднай ізаляцыі і жорсткага рэгулявання інтэрнэту, піша ў панядзелак Bloomberg.

Bloomberg называе некалькі прафесій, у якіх адбываецца «ўцечка мазгоў». Гаворка ідзе пра тэхналагічную, фінансавую і юрыдычную сферы. У якасці прыкладу агенцтва прыводзіць кіраўніка праектаў і вэб-распрацоўніка ў стартап Coub Ігара Гладкабародава, які прыняў рашэнне з'ехаць у ЗША. Паводле яго слоў,

«пяць гадоў таму яшчэ была надзея, што ўсё зменіцца ў лепшы бок, але цяпер зразумела, што Расія сутыкнулася з доўгім сістэмным крызісам».

Амбіцыйны праект у тэхналагічнай сферы, тэхнапарк «Сколкава», стаў, па словах былога дырэктара па развіцці тэхнапарка Максіма Кісялёва, «інкубатарам для эмігрантаў». Выканаўчы дырэктар кластара інфармацыйных тэхналогій «Сколкава» Ігар Багачоў ставіцца да ад'езду спецыялістаў па-філасофску, падкрэсліваючы, што Расія «не можа разбурыць рынкавыя механізмы і вярнуць савецкія часы, калі хакеістам з СССР забаранялі гуляць у НХЛ».

Яшчэ адна вобласць, дзе сутыкнуліся з ад'ездам прафесіяналаў, — гэта банкаўская сфера, якая аказалася пад ударам з-за санкцый ЗША і Еўрасаюза, піша Bloomberg. Агенцтва прыводзіць словы Віталя Байкіна, супрацоўніка Газпрамбанка, які вырашыў з'ехаць у ЗША для вучобы ў нью-ёркскай бізнес-школе.

«Рынак капіталу ў Расіі практычна скончыўся. Я не бачу шляхоў для паляпшэння сітуацыі ў бліжэйшыя гады», — заявіў Байкін.

Bloomberg таксама канстатуе, што расце колькасць тых, хто пакідае Расію па палітычных матывах. «Палітыка Крамля прымушае адукаваны клас выбіраць — альбо шыхтавацца пад сцягам вайны з Захадам, альбо з'язджаць», — кажа палітолаг з Масквы Аляксандр Марозаў, які прыняў рашэнне з'ехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Германію.

Па словах адваката з Тэль-Авіва Элі Гервіца, які дапамагае грамадзянам Расіі атрымаць ізраільскае грамадзянства, колькасць зваротаў да яго павялічылася, пасля таго як Расія далучыла Крым у сакавіку 2014 года і яе адносіны з Захадам дасягнулі найніжэйшай кропкі з часоў халоднай вайны. Гервіц адзначае, што больш за 90% тых, хто звяртаецца да яго за дапамогай у атрыманні грамадзянства Ізраіля, — «паспяховыя, заможныя людзі». Па словах Гервіца, цяпер узровень эміграцыі ў колькасным дачыненні ніжэйшы, чым у першыя постсавецкія гады, але значна вышэйшы, калі глядзець па ўзроўні даходу тых, хто з'язджае. Кіраўнік міністэрства абсорбцыі Ізраіля (адказвае за палітыку ў галіне іміграцыі) сказаў, што ў апошні час колькасць запытаў на грамадзянства з боку Расіі падвоілася ў параўнанні з пачаткам 2000-х і вырасла на 30% у параўнанні з крызісным 2009 годам.

Год таму Расстат зафіксаваў рэкордную за 15 гадоў хвалю эміграцыі з Расіі: тады са студзеня па жнівень з Расіі эмігравала 203 659 чалавек. За ўвесь 2013 год Расію пакінула 186 382 чалавекі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША20

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы5

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць