Спорт22

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі

«Чыкага» вызначыў далейшы план развіцця 20‑гадовага абаронцы Арцёма Леўшунова.

Арцём Леўшуноў, фота: x.com/NHLBlackhawks

У клубе маюць намер скарэктаваць яго гульнявую нагрузку і засяродзіцца на індывідуальнай працы над ключавымі кампанентамі гульні, піша «Беларускі хакей».

Беларус рэгулярна выходзіў у складзе «Чыкага» з моманту дэбюту ў Нацыянальнай хакейнай лізе ў мінулым сезоне, аднак апошнім часам сутыкнуўся з сур’ёзнымі цяжкасцямі.

У апошніх дзевяці матчах абаронца не набраў ніводнага бала, а ў папярэдняй сустрэчы Леўшуноў устанавіў беларускі антырэкорд у НХЛ па адмоўным паказчыку карыснасці («—5») за адзін матч (гэта значыць падчас ягонага знаходжання на лёдзе каманда прапусціла пяць шайбаў)

Больш за тое, Арцём увайшоў у тройку найгоршых хакеістаў НХЛ, у сезоне у яго каэфіцыент карыснасці «-27», горшы за яго паказчык карыснасці ў Лізе маюць толькі Брок Бозер («Ванкувер») і Макензі Уігар («Калгары») — па «—30».

Трэнерскі штаб адзначае ў Арцёма праблемы ў гульні ў абароне, у тым ліку працу з дыстанцыяй, дзеянні клюшкай і выбар пазіцыі, чым актыўна карысталіся сапернікі.

Леўшуноў застаўся ў запасе на матч супраць «Каламбуса». Таксама чакаецца, што да алімпійскай паўзы ён будзе атрымліваць мінімальны гульнявы час або наогул не будзе выходзіць на лёд.

Да алімпійскай паўзы «Чыкага» правядзе дзве гульні: 3 лютага каманда прыме «Сан-Хасэ», а 5 лютага згуляе на выездзе супраць «Каламбуса».

Галоўны трэнер «Чыкага» Джеф Блэшыл пацвердзіў, што для Леўшунова падрыхтавана асобная праграма працы. Яна ўключае тры ключавыя напрамкі: кідок, гульню з шайбай і дзеянні ў абароне.

— Мы не лічым, што на гэтым этапе яму неабходна адпраўляцца ў фарм-клуб і атрымліваць больш гульнявой практыкі. Яму патрэбны час, каб перазагрузіць базавыя элементы гульні, — заявіў Блэшыл.

У гэтым сезоне Арцём правёў 51 матч, набраў 21 бал (2 галы і 19 перадач), мае паказчык карыснасці «—27» і 32 хвіліны штрафу. Пасля апошняй сустрэчы яго безвыніковая серыя дасягнула дзевяці матчаў запар.

Каментары2

  • Жывы́
    31.01.2026
    Не называйце сыноу́ - Арцём , Дзяніс , Руслан
  • Сумны Арцём
    31.01.2026
    Можа, ён не бліскае на лёдзе, але, НН, што за здзеклівае фота "Арцём Леўшуноў"? Ці можна па ім адрозніць яго ад яго бабулі?

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»16

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося33

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення5

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»16

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць