Улада2424

Ярмошына: Пры галасаванні ў бюлетэні дастаткова паставіць кропку

Пры галасаванні за таго ці іншага кандыдата ў бюлетэні дастаткова паставіць нават кропку, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

«У бюлетэні ставяць любую адзнаку. Гэта можа быць не толькі праславутая птушка, аб якой гавораць. Можна напісаць слова «За». Дастаткова нават кропку праставіць у нейкай графе, і гэта будзе лічыцца знакам», — растлумачыла старшыня ЦВК. У тым ліку калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён павінен паставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка «Супраць усіх кандыдатаў».

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама адзначыла, што грамадзяне Беларусі павінны былі атрымаць па пошце запрашэнні наведаць выбарчыя ўчасткі 11 кастрычніка, аднак некаторыя такіх запрашэнняў не атрымалі, у сувязі з чым Лідзія Ярмошына сёння ўбачыла ў сваёй электроннай пошце прэтэнзіі выбаршчыкаў. «Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто не атрымаў гэтага запрашэння. Калі ласка, інфармуйце нас, мы абавязкова будзем умешвацца, і, што называецца, вашы правы будуць абавязкова адноўлены. Выбарчая камісія неабходныя запрашэнні накіруе», — запэўніла яна.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, некаторых беларускіх грамадзян таксама хвалюе пытанне, звязанае з біяграфічнымі данымі кандыдатаў, якія размешчаны ў інфармацыйных матэрыялах. «Ёсць пытанні па біяграфіях кандыдатаў, чаму яны не пазначылі тое або не пазначылі гэта. Адразу хачу адзначыць: ЦВК надрукаваў звесткі ў той рэдакцыі, у якой нам прадставілі самі кандыдаты ў прэзідэнты, мы іх не правілі. Гэта значыць, калі кандыдаты ў прэзідэнты не лічаць патрэбным пазначыць тую ці іншую частку сваёй біяграфіі, гэта іх права», — растлумачыла яна.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым16

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць