Культура22

У сяле каля Казані можа з'явіцца помнік Янку Купалу

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Адпаведны дакумент 9 кастрычніка ў Мінску падпісалі дырэктар музея Алена Ляшковіч і старшыня савета аўтаноміі Сяргей Кандыбовіч. 

Першым з гэтай падзеяй тых, хто падпісаў пагадненне, павіншаваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. «Амаль кожны квартал-паўгода праходзяць мерапрыемствы нашых устаноў, арганізацый сумесна з беларусамі замежжа. Гэта практыка, але трэба гэта, як мы прывыклі, пакласці на паперу», — адзначыў чыноўнік. 

Ён сказаў, што апошнім часам усё часцей у Мінкультуры звяртаюцца супольнасці беларусаў замежжа, якія жадаюць устанавіць культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю. 

Устанаўленне супрацоўніцтва паміж Купалаўскім музеем і ФНКА Сяргей Кандыбовіч параўнаў з пасадкай «зярнятка, з якога ў кожным беларускім сэрцы расіяніна вырасце папараць і прарасце цудоўнай кветкай». «Беларусы Расіі — гэта адданыя сыны сваёй гістарычнай радзімы. Нашы беларускія сэрцы б'юцца ва ўнісон з усім беларускім народам, дзе пахаваныя нашы продкі, дзе нашы карані», — сказаў ён. 

Адзін з першых сумесных праектаў, над якім працуюць музей і аўтаномія беларусаў у Расіі, датычыцца ўстаноўкі помніка Янку Купалу ў сяле Печышчы каля Казані (Рэспубліка Татарстан), дзе беларускі паэт жыў разам з сям'ёй пасля эвакуацыі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Печышчы сталі апошнім прыстанкам Купалы — неўзабаве яго чакала фатальная паездка ў Маскву, дзе ён загінуў пры таямнічых акалічнасцях. Цяпер у гэтым татарскім сяле размешчаны адзіны ў Расіі музей Купалы. 

Алена Ляшковіч расказала, што ўстанавіць помнік паэту ў Печышчах плануецца ў 2017 годзе. Беларускі скульптар Павел Вайніцкі бясплатна стварыў эскізы помніка. Зараз неабходна знайсці архітэктара, які б падрыхтаваў канцэпцыю па добраўпарадкаванні вызначанай тэрыторыі, а таксама фінансавыя сродкі для стварэння помніка. 

Аўтары праекта спадзяюцца, што з фінансаваннем дапаможа Міністэрства культуры Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек11

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць