Улада2424

Караткевіч не хоча віншаваць Лукашэнку з перамогай і будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Паслявыбарчая прэс-канферэнцыя экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч праходзіць у рэстаране на плошчы Незалежнасці. Пачынаецца з невялікім спазненнем, пачатковыя словы Караткевіч чытае з паперкі — відаць што стамілася за час кампаніі. Прамаўляе упэўнена і, падаецца, з палёгкай. Асноўны мэсідж — «мы змаглі атрымаць падтрымку ад 20 да 30% грамадства» і «цяпер пачынаем наступны этап».

Караткевіч амаль адразу заяўляе, што збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. «Мы будзем рабіць усё, каб ад словаў улада перайшла да справы», — гаворыць Караткевіч.

Афіцыйных вынікаў выбараў Караткевіч не прызнае і таму, адпаведна, віншаваць Лукашэнку з перамогай не хоча. Хаця і гаворыць, што «за Лукашэнку на гэтых выбарах прагаласавала больш людзей, чым за мяне».

«Гэтыя выбары сталі пачаткам мірных перамен. Я гатовая ісці наперад… Гэта першая прэс-канферэнцыя маёй новай выбарчай кампаніі», — гаворыць Караткевіч журналістам.

«Я сабрала ад 10 да 30% на розных участках», — перакананая экс-кандыдатка. «Мы збярэм усе заўвагі, усю інфармацыю аб парушэннях і пададзім гэта ў Вярхоўны суд», — кіраўнік штаба Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў настроены ваяўніча.

«Самай галоўнай памылкай гэтай кампаніі было тое, што мы доўга чакалі адзінага кандыдата і не рашаліся зрабіць гэты крок (самастойнае вылучэнне Караткевіч). Гэта самае галоўнае. Позні старт», — лічыць былая кандыдатка ў прэзідэнты.

Каментары24

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць