Свет

Футбалісты зборнай Эрытрэі папрасілі прытулку ў Батсване

Дзесяць гульцоў зборнай Эрытрэі па футболе адмовіліся вяртацца дадому пасля матчу ў Батсване і папрасілі там палітычнага прытулку.

Футбалісты былі затрыманыя ботсванскай паліцыяй пасля таго, як яны вырашылі не садзіцца ў самалёт, які выконваў зваротны рэйс. Гэта здарылася на наступны дзень пасля адборачнага матчу да чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

Прадстаўнік Футбольнай асацыяцыі Батсваны заявіў, што цяпер трэба будзе высветліць, чаму 10 футбалістаў з Эрытрэі адмовіліся ехаць разам з іншымі членамі сваёй каманды.

За апошнія гады спартсмены з Эрытрэі некалькі разоў прасілі прытулку ў іншых афрыканскіх краінах.

У 2013 годзе Уганда дала прытулак 15 членам нацыянальнай футбольнай зборнай Эрытрэі, а таксама доктару каманды, якія годам раней зніклі пасля выязнога матчу.

У 2009 годзе эрытрэйскі футбалісты прасілі прытулку ва ўладаў Кеніі, а ў 2011 годзе - у Танзаніі.

ААН абвінавачвае ўлады Эрытрэі ва ўжыванні катаванняў і выкарыстанні рабскай працы, аднак улады краіны гэта адмаўляюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы50

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі2

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

У Святланы Ціханоўскай новы дарадца па пытаннях экалогіі17

На развітанне з удавой Васіля Быкава прыйшлі 8 чалавек35

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне6

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы50

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць