Тэмпы росту кітайскай эканомікі ў трэцім квартале гэтага года замарудзіліся да шасцігадовага мінімуму, сведчаць апублікаваныя ў панядзелак статыстычныя дадзеныя па росце ВУП.
За перыяд з ліпеня па канец верасня ВУП Кітая вырас на 6,9%. Гэта некалькі вышэй за чаканні аналітыкаў, якія прагназавалі рост у 6,8%.
Такім чынам, гэты паказчык апынуўся на самым нізкім узроўні з першага квартала 2009 года, калі рост ВУП склаў 6,2%.
У Кітаі адбываецца паступовае запаволенне тэмпаў росту нацыянальнай эканомікі. Калі ў 2010 годзе рост ВУП складаў 10,4%, то ў 2011 годзе ён знізіўся да 9,2%, а ў 2012-м - да 7,8%. У 2013 годзе тэмпы росту эканомікі Кітая былі на ўзроўні 7,7%, у мінулым годзе - 7,3%. На гэты год мэтавы паказчык устаноўлены на ўзроўні 7%.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары