Меркаванні3636

Віталь Цыганкоў: Чатыры пункты, якія Караткевіч не выканала

Упершыню ў жыцьці я не хадзіў на прэзыдэнцкія выбары. Мая пазыцыя не была перадвызначаная, яна карэктавалася ў залежнасьці ад сытуацыі і заяваў палітыкаў, — і як мне здаецца, яна дастаткова пасьлядоўная. Паспрабую гэта даказаць і патлумачыць – пры тым не ўжываючы такіх паняцьцяў, як «мараль» ці «годнасьць».

Я апрыёры быў супраць байкоту, бо ня бачыў у грамадзтве сілаў і настрояў наладзіць сапраўдны масавы байкот уладзе, як гэта рабілі, напрыклад, касавары супраць сэрбскай улады, маральна і эканамічна яе ігнаруючы. Я быў за «барацьбу», а не за «канапу».

Першы ўдар атрымаўся, калі апазыцыя ня пажадала дамовіцца пра агульнага кандыдата. Што зробіш, ідзем далей. Калі вылучыліся Калякін і Лябедзька, то я нават абараняў Лябедзьку, бо быў упэўнены, што ён ня будзе падгульваць уладзе, а знойдзе той варыянт удзелу, які падпадае якраз пад маё разуменьне слова «барацьба». Да каманды Караткевіч у мяне ад пачатку не было ніякіх нэгатыўных пачуцьцяў.

Калі Караткевіч засталася адна і адпаведна сама стала называць сябе адзіным дэмакратычным і апазыцыйным кандыдатам – натуральна, што і ўвага і патрабаваньні да яе сталі больш высокія. Функцыя прэсы, камэнтатара ў тым і палягае, каб знаходзіць памылкі, задаваць рэзкія пытаньні, крытыкаваць праграму. Я гэта і рабіў, але разам з тым запрашаў яе ў эфір, яе прыхільнікі ў маіх перадачах былі прадстаўленыя ня менш чым прыхільнікі байкоту. Мне было шокам, калі некаторыя прадстаўнікі каманды Караткевіч пачалі бегаць па ФБ і нападаць на ўсіх, хто недастаткова захапляецца іхняй кандыдаткай.

Палітычная праграма Караткевіч была далёкая ад таго, што адпавядае маім палітычным прыхільнасьцям. Ладна, хай сабе гэта «ня мой кандыдат». Але ж у нашай сытуацыі гэта ня мае вызначальнага значэньня, я зусім не пераборлівы, я прагаласаваў бы за «умоўнага Калякіна» – кандыдата, далёкага ад мяне палітычна, але які б ставіў задачай рэальна процістаяць гэтай аўтарытарнай сыстэме ўлады.

Што мы маем у выніку?

1. Кандыдат «ня мой», вельмі далёкі ад мяне па каштоўнасных і палітычных перакананьнях. Выступае за сацыялізм і саюз з Расеяй.

2. Кандыдат паказала, што такія выбаршчыкі, як я, яе каманду ня вельмі і цікавяць. Яна зьвяртаецца да «балота» (прабачце, «пераходнага электарату»), а такі баласт, як БНФ, можна і скінуць, як было заяўлена.

3. Каманда кандыдата паводзіла сябе ў сацыяльных сетках даволі агрэсіўна, накідваючыся ня толькі на тых, хто быў прынцыпова супраць Караткевіч ці супраць удзелу, а нават на тых (як я), хто даволі мякка крытыкаваў яе ці нават проста недастаткова захапляўся яе заявамі і выступамі. Складвалася такое ўражаньне, што еднасьць дэмакратычных сілаў іх ня вельмі хвалюе, скажам мякка.

Але самае галоўнае — 4. Кандыдат ( у маім разуменьні) не праявіла ніякіх прыкметаў рэальнай барацьбы, заяўляючы пра магчымае прыняцьцё пэўнай пасады ад улады. То бок не зьбіраецца зрынаць гэтую ўладу (што мне здаецца самым галоўным – а пра спосабы можна дыскутаваць), а не супраць увайсьці ў яе. Кандыдат не зьбіралася ніякім сур’ёзным чынам адстойваць свае працэнты, галасы сваіх выбаршчыкаў.

У выніку ў такіх выбаршчыкаў, як я, проста не засталося варыянтаў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць