Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Упадабайце нас чорненькімі!

Гэта клясычная мэтода: мабілізуе электарат; дапамагае сьпісваць эканамічныя цяжкасьці на ворагаў; нарэшце, разьвязвае рукі, каб трушчыць "пятую калёну". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Савецкіх людзей, як вядома, надта непакоіў Гандурас. Беларусам прапануецца галаўны боль у выглядзе Косава ды супрацьракетаў. Гэтыя праблемы вылучыў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе зь сілавікамі 18 сакавіка.

Ну зразумела, калі наконт Косава ды супрацьракетнай абароны пераймаецца Масква. Але нашто нашай краіне, далёкай ад глябальных амбіцый, быць да кожнай бочкі шпунтам?

Тут свая матывацыя. Па-першае, і ў косаўскім пытаньні, і ў пытаньні супрацьракетаў увесь агонь з амэрыканцаў гарыць. Па-другое, мэханіка вырашэньня косаўскай праблемы сапраўды не выглядае ідэальнай, дый разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі далёка ня ўсімі ўхваляецца нават у саміх гэтых краінах.

Карацей, пытаньні неадназначныя. На іх тле і санкцыі супраць "Белнафтахіму" зручней трактаваць як праяву ўсё таго ж гегеманісцкага стылю, падвойных стандартаў, маскуючы сутнасьць прэтэнзіяў ЗША да "апошняй дыктатуры Эўропы".

Афіцыйны кіраўнік заявіў, што Беларусь мусіць быць гатовая да падвышэньня напружанасьці ў сьвеце. У паліталёгіі даўно ёсьць устойлівая дэфініцыя — "стварэньне атмасфэры аточанай крэпасьці". Гэта клясычная мэтода: мабілізуе электарат; дапамагае сьпісваць эканамічныя цяжкасьці на ворагаў; нарэшце, разьвязвае рукі, каб трушчыць "пятую калёну".

Цікава, што ў Маскве тым часам Кандаліза Райс перамаўлялася зь Мядзьведзевым. Новы расейскі прэзыдэнт можа набраць пунктаў у вачох Захаду, улагодзіўшы празь нейкі час канфлікт вакол супрацьракетаў. Менскія ж стратэгі хочуць тут выглядаць большымі каталікамі, чым папа.

Заўважце: у той час як навакольны сьвет малюецца ў стылі жудасьціка (з усіх бакоў варожыя падкопы, гегемон шалее, сусьветны парадак хістаецца), з дапамогай брытанскага лорда-піярніка Бэла мяркуецца прасоўваць па плянэце букалічны вобраз беларускай улады.

То бок страшылкі — прадукт дзеля ўнутранага спажываньня. Насамрэч спальваць масты ў дачыненьнях з праклятымі буржуінамі ня хочацца. Наадварот — хочацца трохі спадабацца, каб адшкадавалі крэдытаў, інвэстыцыяў ды іншых дабротаў. Як там у клясыка? "Упадабайце нас чорненькімі, бо беленькімі нас кожны ўпадабае".

Каментары2

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША33

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША33

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць