Грамадства11

Салігорскі суд аштрафаваў махлярак, якія стаяць з партрэтамі хворых дзяцей

У Салігорску затрымалі дзвюх жанчын, якія стаялі з фэйкавымі фотаздымкамі хворых дзяцей і выманьвалі ў людзей грошы.

Актывісты суполкі «Салігорскія аўтааматары» вылічылі падманшчыц каля аднаго з супермаркетаў і звязаліся з міліцыяй. Праваахоўнікі не сталі адхрышчвацца ад непрыемнай аперацыі і склалі на падманшчыц пратаколы. 

Адна з затрыманых — Ганна Мінчык. Другая — Марыя Раманькова.

«Абедзве жанчыны асуджаны па артыкуле 17.1 адміністрацыйнага кодэксу за «Дробнае хуліганства, звязанае з прыставаннем да грамадзян». Атрымалі штрафы па 3 базавыя велічыні кожная (па 540 тысяч рублёў). У дадатак да гэтага Раманькова атрымала штраф па артыкуле 10.7 за «Прычыненне маёмаснай шкоды грамадзяніну ў выніку махлярскіх дзеянняў — яшчэ дзве базавыя велічыні (360 тысяч рублёў)», — паведамляюць ў судзе Салігорскага раёна.

Марыя Раманькова — даволі вядомая махлярка. У Мінску яна збірае грошы з партрэтам неіснуючага Сяргея Якімёнка. Некалькі месяцаў таму Еўрарадыё пагутарыла з гэтай падманшчыцай. Арсенал яе метадаў выманьвання грошай быў зафіксаваны на відэа.

Штрафы, якія атрымалі Раманькова і Мінчык, мінімальныя. Адбіць іх можна, «папрацаваўшы» на вуліцы ўсяго пару гадзін.

«За дзень яна (Марыя Раманькова, — Еўрарадыё) можа зарабляць каля 4 мільёнаў. Пра гэта махлярка сама казала начальніку аховы супермаркета, які дапамагаў у затрыманні. Нехта кідае ёй 20 тысяч, нехта 50. Нібыта, сумы і маленькія, але за дзень набягае нармальна», — распавядае Эдуард Мацукевіч, удзельнік «Салігорскіх аўтааматараў».

Грамадскія актывісты падчас затрымання чулі ад міліцыянераў інфармацыю, што Раманькова пазбаўлена бацькоўскіх правоў і мае запазычанасць па аліментах. Кіроўца, які вазіў затрыманых аферыстак, апынуўся цыганам з Гомельскай вобласці.

Сёлета Еўрарадыё публікавала гісторыі мінскіх сямей, якія церпяць ад такіх падманшчыкаў. Аферысты ўзбройваліся партрэтамі сапраўды існуючых хворых дзяцей. Фота капіяваліся з інтэрнэту.

Адну з махлярак бацькі маленькай Сашы Іванцовай злавілі за руку прама ў пераходзе метрапалітэна. Але тую да адказнасці не прыцягнулі.

Найчасцей махляры прамышляюць беспакарана. А заканадаўчыя органы Беларусі практычна не звяртаюць увагі на праблему.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»24

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»24

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць