Грамадства2222

Начальнік ДАІ, які не аштрафаваў Лукашэнку: Я абапіраўся на Канстытуцыю

Гэты спрэчны інцыдэнт здарыўся падчас адкрыцця МКАД-2. Кіраўнік дзяржавы вырашыў самастойна праехацца на «Мерсэдэсе» па новай дарозе. На фотаздымках БелТА, апублікаваных 6 кастрычніка, бачна, што Лукашэнка кіраваў аўто, не прышпіліўшыся рэменем бяспекі.

Тэлеканал «Беларусь-1» распаўсюдзіў кадры, на якіх бачна, як непрышпілены Лукашэнка тэстуе новую кальцавую. Адмоўны адказ на запыт звычайнага грамадзяніна у Мінскае РУУС склаў начальнік раённага ДАІ Сяргей Баран. 

Еўрарадыё паразмаўляла з тым самым начальнікам ДАІ Мінскага раёна, які не ўбачыў падставаў для адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі:

«Я пісаў адказ, абапіраючыся на галоўны нарматыўны акт нашай краіны — Канстытуцыю. Нічога лішняга. А калі нехта хоча нешта інтэрпрэтаваць, у нейкі іншы бок пасунуцца, гэта толькі меркаванне. Колькі людзей — столькі меркаванняў. У кожнага юрыста свой пункт гледжання. А спрачацца і абмяркоўваць, калі ласка, гутарце, абмяркоўвайце. Калі я ў чымсьці не маю рацыі, то выслухаю гэтае меркаванне і ў мяне на яго будзе свой адказ», — так тлумачыць сваё рашэнне начальнік ДАІ.

Еўрарадыё: Ці маглі б вы ўдакладніць, у якім менавіта артыкуле Канстытуцыі тлумачыцца, што прэзідэнт можа ездзіць за рулём, не прышпіліўшыся рэменем бяспекі?

Сяргей Баран: Ёсць Канстытуцыя. Там маецца артыкул. Тое ж самае напісана і ў законе «Аб прэзідэнце». Таму я і напісаў «за адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння».

У артыкуле 79 Канстытуцыі і ў артыкуле 7 закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» супадае фармулёўка: «прэзідэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам». Але як гэта звязана з тым, што кіраўнік Беларусі можа не карыстацца рэменем бяспекі?

Прапануем разгледзець гэтую сітуацыю былога суддзю Канстытуцыйнага суда Валерыя Фадзеева:

«Я не магу назваць артыкул, які ў дадзеным выпадку выводзіць прэзідэнта з-пад адказнасці. Наадварот, у Канстытуцыі ёсць норма, што ўсе роўныя перад законам (артыкул 22). У дадзеным выпадку прэзідэнт павінен быць прыкладам таго, як трэба не парушаць закон. Тым больш, што Правілы дарожнага руху зацверджаныя яго ўказам», — лічыць юрыст.

Праглядаем артыкул 88 Канстытуцыі. Ён тычыцца тэарэтычных выпадкаў, калі прэзідэнт здзяйсняе дзяржаўную здраду ці іншае цяжкае злачынства. У такіх выпадках рашэнне аб зняцці з кіраўніка краіны недатыкальнасці прымаюць парламентарыі. Што тычыцца адміністрацыйных правапарушэнняў, ніякіх механізмаў не прапісана.

Звяртаемся ў Канстытуцыйны суд Беларусі. Там не сталі спасылацца на артыкул, які дазваляе прэзідэнту не карыстацца рэменем бяспекі падчас кіравання аўто. Еўрарадыё патлумачылі, што паводле закона, Канстытуцыйны суд займаецца кантролем за канстытуцыйнасцю нарматыўна-прававых актаў у дзяржаве, а наша пытанне звязанае з правапрымяненнем і не ляжыць у межах іх кампетэнцыі.

Высокапастаўлены чыноўнік, звязаны з заканадаўствам, выказвае сваё прыватнае меркаванне, чаму за гісторыю на МКАД-2 Лукашэнку могуць законна не прыцягваць да адказнасці. Адкрыццё Другой кальцавой у дадзеным выпадку можна параўнаць з рытуалам закладкі першага каменя перад будаўніцтвам нейкага аб’екта:

«Ці можна сімвалічны момант закладкі каменя лічыць паўнавартаснай будоўляй? Так і тут,спецмерапрыемства на МКАД-2 наўрад ці можна назваць паўнавартасным дарожным рухам».

Прыгадаем, што, паводле правілаў дарожнага руху, не карыстацца рэменем бяспекі дазваляецца толькі інструктарам аўташкол, пасажырам аўтамабіляў спецпрызначэння, таксістам у населеным пункце і асобам, у якіх ёсць медыцынскія супрацьпаказанні (генералізаваная форма свярбячых, булёзных, мокнучых дэрматозаў і цяжарнасць). Прэзідэнт, падобна на тое, у гэты пералік не трапляе.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць