Усяго патроху55

У Літве ствараюць «віртуальныя могілкі» — сацыяльную сетку для памерлых ПРОМА-ВІДЭА

Літоўскія прадпрымальнікі прапануюць ідэю, якая выклікае шок — перанесці магілы блізкіх у інтэрнэт. Тыдзень таму стартаваў новы сайт — «Віртуальныя могілкі» (Virtualios kapinės).

На першы погляд ён нагадвае сацыяльную сетку. Толькі нябожчыку прапануюць стварыць не анкету профілю, а віртуальную магілу.

Можна выбраць для яе фон, размясціць каля 50 здымкаў, напісаць эпітафію або выбраць яе з прапанаваных варыянтаў.

Калі ўзнікнуць цяжкасці, можна звярнуцца да каманды віртуальных могілак. Каманда можа, напрыклад, напісаць некралог, калі вы самі не можаце гэтага зрабіць.

Мала таго, у памятнай кнізе віртуальнага могілак спачуванні могуць пакінуць блізкія, суседзі, супрацоўнікі, іншыя знаёмыя нябожчыка.

Акрамя спачуванняў можна падзяліцца ўспамінамі, распавесці цікавыя гісторыі.

Для тых, хто не хоча пісаць, створана кнопка «Ушанаваць памяць» і такім чынам выказаць спачуванні блізкім і аддаць даніну памяці памерламу.

На э.магіле можна знайсці спасылкі на Facebook, Twitter, Youtube, Instagram і іншыя старонкі нябожчыка, а на Youtube можна паглядзець відэа з ім. «Няхай гэта зблізіць усіх, хто ведаў чалавека, страта якога пакінула такую пустку», — сказалі аўтары ідэі.

У свеце ідэя віртуальных могілак становіцца ўсё больш папулярнай.

«Сутнасць — увекавечыць памяць нябожчыка. Мы заўважылі, што цяпер людзі прыходзяць на могілкі, але ніякіх дзеянняў няма. Акрамя таго, ёсць шмат маладых людзей, якія не памятаюць памерлых. Віртуальнай магіле даецца ўнікальны код QR. Мы прапануем наклеіць яго на помнік, каб кожны мог яго сфатаграфаваць і наведаць віртуальную магілу, дзе ёсць здымкі нябожчыка, інфармацыя пра яго. Гэта як дадатак да традыцыі», - кажа распрацоўшчык сайта.

Ён падкрэсліў, што

віртуальную магілу, у адрозненне ад рэальнай, можна наведаць у любы час, знаходзячыся ў любым пункце зямнога шара.

Паводле яго слоў, віртуальная магіла можа быць даступная ўсім або зачынена. Інфармацыю можна рэдагаваць. Да прыкладу, ставіць новыя здымкі з могілак, калі ўсталявалі новы помнік ці пасадзілі кветкі.

Між тым святар Аўдрус Мікіцюкас перакананы, што гэтая ідэя асуджана на правал. «Я добра памятаю, як маленькі хадзіў на пахаванне, усе тады рабілі фатаграфіі. Тады ў альбомы клалі сотні здымкаў, але ніхто іх не пераглядаў. Цяпер ужо не памятаю такіх пахаванняў, на якіх рабілі б фатаграфіі. Думаю, што гэты праект памрэ, не нарадзіўшыся.

Можа, ён будзе трохі папулярнейшым перад Днём памінання памерлых ці калі памрэ вядомы чалавек, аднак у цэлым — сумняюся. Сёння чалавек жыве так, быццам смерці не існуе», — адзначыў святар.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць