Меркаванні66

Алесь Наварыч: Украіна перарэзала імперскую пупавіну, а Беларусь дагэтуль у абдымках Расіі

У Менску сёлета пачаў выходзіць беларуска-ўкраінскі альманах «Справа», які мае за мэту актывізаваць творчы дыялёг пісьменьнікаў Беларусі й Украіны. Госьцем перадачы «Вольная студыя» — яго галоўны рэдактар Алесь Наварыч.

«Альманах «Справа» ўзьнік як знак таго, што ў Беларусі ёсьць шмат людзей, якія блізка да сэрца ўспрымаюць украінскія падзеі. Было створана Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, чыёй творчай трыбунай і зьяўляецца наш альманах. Ён выходзіць на беларускай і ўкраінскай мовах, таксама мы друкуем творы на берасьцейска-пінскіх гаворках. Каб паказаць, што яны зь сябе ўяўляюць, мы нават пераклалі адну з прамоваў Барака Абамы на гаворку вёскі Заказанка Берасьцейскага раёну, а адзін з выступаў Аляксандра Лукашэнкі — на мотальскую гаворку (вядомае мястэчка Моталь у Іванаўскім раёне).

Творы сучасных украінскіх аўтараў мы стараемся перакладаць на беларускую, але часам гэта не ўдаецца. Скажам, як перакласьці Аксану Забужка? Яе мова настолькі багатая і складаная, там столькі сынтаксічных выкрунтасаў, такая магічнасьць радка! Чароўная, музыкальная проза, якая проста бярэ ў палон. І мы вырашылі друкаваць яе ў арыгінале. Падазраю, што так жа няпроста, амаль немагчыма перакласьці на ўкраінскую нашых Лукаша Калюгу ці Кузьму Чорнага.

У першым нумары мы друкавалі нядаўнюю ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Сьвятлану Алексіевіч. Яна наша, бо — дэмакратка. Гэта самае галоўнае. І тут важна зрабіць такое параўнаньне. Неяк у твітары я вычытаў у аднаго з украінскіх аўтараў, што Ўкраіна яшчэ знаходзіцца ў абдымках усходняга суседа, але пупавіну імпэрскую яна ўжо перарэзала і жывіцца сваім. На вялікі жаль, наша Беларусь знаходзіцца ня толькі ў абдымках Расеі, але і штодня жывіцца яе атрутнай прапагандай. І вось якраз Алексіевіч пісала пра гэтую нязжытую расейскую імпэрскасьць, і што зь ёю нейкім чынам трэба весьці барацьбу».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці3

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі4

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць