Літаратура33

Сучасныя літаратары чытаюць творы расстраляных пісьменнікаў ВІДЭА

Беларускія літаратары Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Алесь Плотка, Лявон Вольскі, Ева Вежнавец і журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка чытаюць творы расстраляных у 1937 годзе пісьменнікаў.

Нагадаем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКВД у Мінску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты краіны. Сярод забітых былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы. Дакладнай колькасці рэпрэсаваных мы не ведаем дагэтуль — архівы КДБ застаюцца закрытымі. Сярод расстраляных у тую ноч былі паэты Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлій Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Васіль Сташэўскі, літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналісты Віктар Вайноў, Павел Шастакоў і многія іншыя. Месцы пахаванняў да гэтага часу не вядомыя.

Загад аб расстрэле «ворагаў народа» быў падпісаны Сталіным і Молатавым і ўключаў спіс са 103 імёнаў. У Мінску яго дапоўнілі яшчэ некалькімі дзясяткамі чалавек.

Адзначым, што днямі ў новай серыі «Мая беларуская кніга» выйшаў раман Майсея Кульбака «Зельманцы» у перакладзе з ідыш Віталя Вольскага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць