Грамадства

Грамадскае абмеркаванне генплана Мінска падоўжылі да 13 лістапада

Пра гэта паведаміў дырэктар УП «Мінскграда» Леанід Добыш.

Грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі генплана сталіцы стартавала 12 кастрычніка і павінна было завяршыцца 5 лістапада. Па просьбах гараджан яго падоўжылі да 13 лістапада.

Як паведамлялася, папярэдні аналіз грамадскага абмеркавання новага генеральнага плана Мінска паказвае, што большая частка пытанняў датычыцца тэмы зносу сядзібнай забудовы і кампенсацыі ў сувязі са стратай сядзібных дамоў. Такія запыты складаюць каля 55 працэнтаў.

Вялікую колькасць жыхароў сталіцы таксама цікавяць пытанні, якія датычацца стану зялёных насаджэнняў і паркавых тэрыторый, развіцця вулічнай сеткі і гарадскога транспарту, захавання гістарычнай спадчыны Мінска, ушчыльнення шматкватэрных раёнаў.

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генплана сталіцы можна па 13 лістапада з 14.00 да 18.00 у будынку УП «Мінскграда» па адрасе вул. Камсамольская, 8, 2-і паверх, каб. 204. Заўвагі і прапановы прымаюцца пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў па пазначаным адрасе, а таксама пры дапамозе паштовай сувязі, электроннай пошты [email protected].

Інфармацыю аб выніках грамадскага абмеркавання размесцяць на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, інфармацыйных стэндах Мінгарвыканкама, у сродках масавай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ19

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй3

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць