Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 24‑гадовая дзяўчына ехала па тратуары вуліцы Маякоўскага і трапіла ў ДТЗ.

Калі дзяўчына перасякала праезную частку па лініі тратуара, то не саступіла дарогу аўтамабілю Ford, які выязджаў з прылеглай тэрыторыі. У выніку адбылося сутыкненне.

Пацярпелую даставілі ў медустанову для агляду.
Каментары