Суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў моладзевага актывіста Андрэя Цянюту дзесяцьцю суткамі арышту. Хлопец быў затрыманы 20 сакавіка.
Суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў моладзевага актывіста Андрэя Цянюту дзесяцьцю суткамі арышту. Хлопец быў затрыманы 20 сакавіка ў 19.50. Да Андрэя каля пад’езду ўласнага дому падышлі трое невядомых ў цывільным, адзін зь якіх паваліўся і пачаў крычаць, што нібыта яго зьбівае апазыцыянэр. Тут жа зьявіліся міліцыянты, якія затрымалі маладзёна і абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве.
Цянюта ня першы гомельскі апазыцыянэр, які арыштаваны напярэдадні Дня Волі. На 14 сутак таксама быў арыштаваны Канстанцін Жукоўскі, які раздаваў паштоўкі ў гонар 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР на канцэрце NRM.
Андрэй Цянюта ў залі судовых паседжаньнях абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага арышту.
Каментары