Грамадства22

ЗША ўсё ж пайшлі на скарачэньне штату пасольства

У панядзелак міністэрства замежным справаў чарговы раз наведаў часовы павераны у справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што пэўная колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў пакіне Менск.

У панядзелак міністэрства замежным справаў чарговы раз наведаў часовы павераны у справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што пэўная колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў бліжэйшым часам пакіне Менск, паведамляе прэс-служба МЗС.

Тыдзень таму Джанатану Муру рэкамэндавалі выраўняць колькасьць дыпляматаў на парытэтнай аснове між ЗША і Беларусьсю.

Нагадаем, што 7 сакавіка беларускія ўлады адклікалі з Вашынгтону пасла Міхаіла Хвастова. Гэта было растлумачана санкцыямі амэрыканскага боку супраць прадпрыемства «Белнафтахім».

12 сакавіка пасьля настойваньня з боку беларускага МЗС зь Менску была вымушана зьехаць пасол ЗША Карэн Ст'юарт.

Учора БТ паказала рэпартаж пра выкрыцьцё ў Менску шпіёнскай сеткі пад кіраўніцтвам куратара з ФБР Курта Фінлі.

Пазьней у панядзелак Джанатан Мур выступіў з адмысловай заявай, дзе паведаміў, што пасольства ЗША ў Менску да 27 сакавіка пакінуць 17 дыпляматаў, столькі сама застанецца працаваць у Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель1

Авіяцыя Ізраіля падавіла СПА Ірана. Вось як гэта рабілася3

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне3

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць