Грамадства44

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах

Мужчыне не да канца выдалілі зуб, у выніку ён трапіў у бальніцу. У паліклініцы ўсё патлумачылі высокай нагрузкай.

Жыхар Рагачоўскага раёна падаў у суд на паліклініку за кепска выдалены зуб. Падрабязнасці распавялі ў Гомельскім абласным судзе.

Мужчына прыйшоў да стаматолага ў маі мінулага года. Доктар выдаліў яму зуб пад мясцовым наркозам. Праз некалькі гадзін, калі замарозка прайшла, пацыент адчуў моцны боль у роце і ўбачыў там вялікую рану. Але ў паліклініку тады не пайшоў.

У жніўні мужчына апынуўся ў таго ж доктара і па той жа прычыне. Стаматолаг-хірург выдаліў яму яшчэ адзін зуб. Гісторыя паўтарылася, неўзабаве пасля выдалення пацыент адчуў моцны боль. Тады ён вырашыў пайсці ў прыватную клініку.

Там яму зрабілі тамаграфію. Аказалася, зуб быў выдалены не цалкам. Доктар параіў мужчыну зноў пайсці ў паліклініку і ўзяць у лекара накіраванне ў бальніцу да сківічна-тваравага хірурга.

У паліклініцы пацыента ўжо ў трэці раз адправілі да таго ж стаматолага-хірурга. Мужчына сцвярджае, што глядзець здымкі лекар не стаў, а паспрабаваў сам выдаліць астатнюю частку зуба. Але зрабіць гэта ў яго, відаць, не атрымалася.

Стан мужчыну не палепшыўся. Толькі ў лістападзе ён змог нарэшце атрымаць накіраванне ў бальніцу. У стацыянары яму прыйшлося правесці дзесяць дзён і перанесці аперацыю. Пасля выпіскі пацыент падаў у суд на паліклініку і паскардзіўся ў Мінздароўя.

На судзе прадстаўнік паліклінікі часткова прызнала віну і пазова на 200 рублёў. Яна пагадзілася, што пры выдаленні зубоў былі дапушчаныя недахопы, а менавіта не было праведзена рэнтгенаўскае даследаванне, недастаткова поўна аформлены дакументы, не пазначана прызначанае яму лячэнне.

Аднак юрыст патлумачыла, што выдаленне было складаным. Пацыента не накіравалі на здымак, таму што доктар быў упэўнены ў тым, што выдаленне прайшло паспяхова. А яшчэ прадстаўнік паліклінікі прасіла ўлічыць, што пры норме прыёму ў дзень 12 чалавек лекар прымае 30 чалавек. Таму ён не ў стане надаць дастаткова ўвагі кожнаму пацыенту.

Суд у выніку спагнаў з паліклінікі ў карысць мужчыны 800 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары4

  • пассат
    13.06.2025
    Барадзед, угу) муж машинку чинит, а от зубной боли пьет обезболивающие
  • пассат
    13.06.2025
    на пассате женщинки и мужчинки (якобы проектировщики)) присели на калийке очень хорошо

    а калийка ведь у нас уже немножечко подзаканчивается

    такие ресурсы не вечны
  • пассат
    13.06.2025
    но на самом деле, машинка нам по ходу нужна.
    все еще не съездили у музэй эдмундовича нашего дзержинского

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы4

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты61

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня12

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»10

«Не ядавіты, але вельмі небяспечны». Беларуска паказала грыб, які выклікаў неверагодныя спрэчкі карыстальнікаў2

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто10

Замест стаянак будуць шматпавярховыя гаражы, СТА і запраўка. Якія змены чакаюць Малінаўку5

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста3

Загаварыла адна з дачок Пуціна: Чалавек, які забраў мільёны жыццяў і разбурыў маё19

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы4

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць