Свет22

Еўрасаюз забараняе тэрміналам ЗПГ у Еўропе прымаць газ з Расіі

Еўрапейская камісія плануе забараніць еўрапейскім тэрміналам для прыёму звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) абслугоўваць расійскіх кліентаў. Гэта абмежаванне можа ўступіць у сілу з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта паведамляецца ў праекце рашэння, які плануюць апублікаваць 17 чэрвеня, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sina Schuldt/picture alliance via Getty Images

Для ўжо дзейных кантрактаў прадугледжваецца адтэрміноўка на год — да 17 чэрвеня 2026 года, а поўнае спыненне працы з расійскімі кампаніямі павінна адбыцца не пазней за 31 снежня 2027 года.

Таксама імпарцёры газу будуць абавязаныя раскрываць інфармацыю пра паходжанне паліва, каб даказаць, што яно не расійскага паходжання. Гэта неабходна для таго, каб еўрапейскія мытныя і энергетычныя органы маглі кантраляваць выкананне забароны.

У дакуменце адзначаецца, што калі газ дакладна мае расійскае паходжанне, то імпарт забаронены, а ў іншых выпадках імпарцёры павінны падаваць дакументы, якія пацвярджаюць яго іншае паходжанне.

У 2024 годзе ЕС імпартаваў з Расіі каля 25 мільярдаў кубаметраў звадкаванага газу — удвая менш, чым з ЗША. Пры гэтым пастаўкі расійскага ЗПГ у ЕС павялічыліся, у адрозненне ад паставак па трубаправодах, якія знізіліся з 155 да 40 мільярдаў кубаметраў з 2021 года.

ЕС ставіць мэту — цалкам адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў да канца 2027 года, у тым ліку як па доўгатэрміновых дамовах, так і па спотавых кантрактах.

Каментары2

  • Не санкцыі а паказуха
    13.06.2025
    Гэта павііна было дзейнічаць з 2014.
    Пфф, да 2028 Пуціна цалкам задавальняе.
    Нагадаю, што ў 2024 ЕЗ набыў у Расеі нафтапрадуктаў на 21.3 мільярд. А Ўкраіне дапамог на 16.
  • Жвір
    13.06.2025
    На фотцы, падобна, терміналь у Брэмэрхафэне, або, магчыма, Вэзэрмюндзе. Калі так, то значыць фотка гэтая яшчэ даваенная... Там практыкуюць выкарыстоўваць авечак для ўпарадкаваньня прыбярэжных тэрыторыяў. :)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць