Афіша11

Лекцыя Алега Дзярновіча «Гэта і наша Рэч Паспалітая: шмат сэнсаў Рэспублікі» – 24 лістапада

«Мова Нанова» і Беларускі Калегіум ласкава запрашаюць на публічную лекцыю беларускага гісторыка Алега Дзярновіча «Гэта і наша Рэч Паспалітая: Шмат сэнсаў Рэспублікі», якая адбудзецца 24 лістапада ў галерэі Ў (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак – 18.30. Уваход вольны.

Куды б на абшарах былой Рэчы Паспалітай не прывялі б нашыя маршруты падарожнікаў, мы непазбежна знойдзем сляды лучнасці культурнай прасторы. Але сёння беларускія, украінскія, а таксама літоўскія школьнікі са старонак сваіх падручнікаў навучаюцца ўзаемным прэтэнзіям. Кожны з бакоў можа выставіць, найперш да Польшчы, спіс фундаментальных крыўдаў. Некаторыя з іх будуць справядлівымі. Тым часам, асабліва ў Беларусі і Украіне, не навучаюць пачуццю гонару за традыцыі мясцовага самакіравання і супольнага парламентарызму.

Грамадзянская культура ў Рэчы Паспалітай была прыналежнасцю не толькі шляхты, якую таксама называлі народам палітычным. Вельмі моцна традыцыі самакіравання знітоўвалі мяшчанскія грамады. Жыхары і грамадзяне Рэчы Паспалітай перажывалі моманты трыумфу і канчатковай паразы. Але іх гістарычна-палітычны досвед складае істотную частку агульнаеўрапейскай дэмакратычнай гісторыі. Таксама плануецца дыскусія, дзе будуць закранутыя наступныя пытанні: які статус мае Рэч Паспалітая ў беларускай гісторыі? Наколькі дэмакратычнай была Рэспубліка? Што для сучасных беларусаў карыснага і павучальнага ў гісторыі Рэчы Паспалітай?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць