Грамадства77

Ян Максімюк. Згадка пра Кастуся Акулу

На гэтым тыдні споўнілася 90 год з дня народзінаў Кастуся Акулы, беларускага эміграцыйнага пісьменьніка і журналіста, грамадзкага дзеяча і выдаўца, аднаго з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і першага кіраўніка гэтай арганізацыі.

Кастусь Акула быў ці ня першым пісьменьнікам з пасьляваеннай хвалі беларускай эміграцыі, кніга якога патрапіла ў мае рукі. Гэта было ў мой студэнцкі час у Варшаве, у 1982 або 1983 годзе. Калега прынёс у студэнцкі інтэрнат кнігу пад незвычайным загалоўкам «Змагарныя дарогі», выдадзеную ў 1962 годзе. Месца выданьня было пазначана як «Торонто-Мюнхэн», і гэта таксама мела на той час свой шарм. Але сапраўдная неспадзяванка чакала мяне пад вокладкай — кніга была напісаная такой беларускай мовай, якую я раней не сустракаў. Гэта быў час, калі ў нас, беларускіх студэнтаў у Польшчы, толькі завязваліся кантакты з заакіянскай эміграцыяй, і мы яшчэ не чыталі ні «Беларуса», ні іншых беларускіх выданьняў з Амэрыкі у «эмігранцкім правапісе і з эмігранцкай лексыкай».


Ну і сама гісторыя, выпісаная ў кнізе «Змагарныя дарогі», таксама была незвычайная і не зусім каб зразумелая «зь першага чытаньня». Кастусь Акула распавядае пра беларускага юнака, які пабываў і ў Беларускай краёвай абароне ў Менску, і ў нямецкай дывізіі на фронце ў Францыі, і ў польскім корпусе брытанскай арміі на фронце ў Італіі. Мне трэба было гадоў, каб засвоіць гэтую схаваную ад нас за «жалезнай заслонай» частку беларускай долі і каб поўнасьцю зразумець тое, пра што пісаў Кастусь Акула. Насамрэч «Змагарныя дарогі» сталі мне зусім зразумелымі толькі пасьля таго, як я напісаў сваю кнігу пра беларускую эмігранцкую долю — «Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945-1950». Мая кніга выйшла ў Беластоку ў 1994 годзе, а матэрыялы да яе я зьбіраў у ЗША і Канадзе ў 1991-1992 гг. Тады якраз мне пашчасьціла сустрэцца з аўтарам «Змагарных дарог».


У сакавіку 1992 я паехаў зь Нью-Ёрку ў Таронта на адзначэньне канадзкай беларускай грамадой угодкаў абвяшчэньня БНР. Пры гэтай сьвяточнай нагодзе я сустрэўся з Кастусём Акулам, і ён запрасіў мяне пагутарыць да сябе дахаты. Гаварылі мы галоўным чынам пра літаратуру, я яго распытваў пра тое, чаму ён у Канадзе пісаў па-беларуску, ня маючы практычна чытачоў, і чаму ня вырашыў стаць ангельскамоўным пісьменьнікам (адну са сваіх кнігаў — «Tomorrow Is Yesterday» — ён напісаў па-ангельску). Ён мяне пытаўся пра прагрэс у перакладзе «Ўліса». Першая частка перакладу выйшла з друкарні «ORTHDRUK» у Беластоку ў 1993 годзе, але ў 1989 годзе я хатнім спосабам раздрукаваў 10 асобнікаў амаль нечытэльнага ксэраграфічнага выданьня перакладу, і спадар Акула ўшчуваў мяне, што я не прыслаў яму аднаго асобніка… Я паабяцаў, што прышлю яму асобнік, калі пераклад выйдзе з нармальнай друкарні, але да свайго сораму сёньня ўжо ня памятаю, ці стрымаў сваё абяцаньне…


Слухаючы ў сакавіку 1992-га анэкдотаў пісьменьніка пра эміграцыйнае жыцьцё і пра ягоны антысавецкі пратэст на выстаўцы «Экспа-67» у Манрэалі, калі яго затрымала канадзкая паліцыя, я расьпіў з Кастусём Акулам 0,75 літра польскай гарэлкі практычна без закускі. У хаце пісьменьніка не аказалася ніякага наедку, акрамя буханкі белага італьянскага хлеба, які на такую закуску ня вельмі каб падыходзіў. Я вярнуўся да знаёмага, у якога затрымаўся ў Таронта на начлег, на абсалютна мяккіх нагах, а па пісьменьніку мала што было відаць — у яго была моцная галава…


Кастусь Акула памёр у 2008 годзе, пахавалі яго ў Таронта. Здаецца, ён дачакаў таго, чаго ня ўсе беларускія эмігранцкія пісьменьнікі дачакалі — прызнаньня чытачамі ў Беларусі. Ягоныя «Змагарныя дарогі» атрымалі прэмію імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтру ў 1995 годзе. А ў 2005-м у Менску выйшаў том выбранай прозы Кастуся Акулы пад назвай «Россыпы».


У нядзелю 22 лістапада суродзічы пісьменьніка ў Таронта адзначаць ягоныя 90-тыя ўгодкі ў Беларускім цэнтры пры Сэнт-Кларэнс авэню, у тым самым месцы, дзе мы зь ім сустрэліся ў 1992 годзе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць