Свет11

Францыя і Вялікабрытанія аб'ядноўваюцца ў барацьбе з ІД

Спецслужбы Вялікабрытаніі і Францыі будуць весці абмен інфармацыяй для барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай. Аб гэтым сёння ў Парыжы заявіў прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Дэвід Кэмеран пасля перагавораў з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам.

«Мы дамовіліся павысіць узаемадзеянне па пытанні абмену інфармацыяй з Францыяй і нашымі еўрапейскімі партнёрамі», - сказаў Дэвід Кэмеран.

Таксама стала вядома, што Францыя мае намер нарошчваць паветраныя ўдары па групоўцы «Ісламская дзяржава» (ІД) у Сірыі. Аб гэтым паведаміў сёння прэзідэнт Франсуа Алянд па выніках перагавораў з Дэвідам Кэмеранам.

Ён нагадаў, што да берагоў Сірыі прыбыў французскі авіяносец «Шарль дэ Голь». На борце авіяносца знаходзіцца 18 самалётаў «Рафаль» і 8 самалётаў «Супер-этандар», іншая баявая і разведвальная авіяцыйная тэхніка. Раней у рэгіёне дзейнічалі 12 самалётаў французскіх ВПС (6 «Міраж-2000» і 6 «Рафаль»), дыслацыраваныя на базе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. «Мэта міжнароднай супольнасці — знішчэнне ІД», — заявіў францускі лідар.

У сваю чаргу кіраўнік брытанскага ўрада Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія павінна далучыцца да паветраных удараў па «Ісламскай дзяржаве». Брытанскі прэм'ер запэўніў, што афіцыйны Лондан падтрымлівае намаганні Парыжа ў барацьбе супраць ісламістаў і ўдары Францыі па пазіцыях ІД у Сірыі. «Я перакананы, што Вялікабрытанія павінна зрабіць тое ж самае», — заявіў Дэвід Кэмеран. Ён паведаміў, што ў сярэдзіне тыдня прадставіць план дзеянняў на Блізкім Усходзе ў парламенце Вялікабрытаніі.

Дэвід Кэмеран дадаў, што Вялікабрытанія прадаставіла ў распараджэнне Францыі сваю ваенную базу на Кіпры для барацьбы з тэрарыстамі ІД.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць