
На таргах у Мінску 24 лістапада курс амерыканскага даляра вырас на 62 рублі, дабраўшыся да 18 036 беларускіх.
Еўра вырас на 91 беларускі да 19 185. Расійскі рубель вырас на 0,27 беларускага да 274,84.
З раніцы даляр некалькі банкаў ужо купляюць у насельніцтва па 18 тыс. рублёў.
11 кастрычніка ў дзень прэзідэнцкіх выбараў афіцыйны курс даляра складаў 17 202 беларускія рублі (рост склаў крыху меней за 5%).
З пачатку года беларускі рубель абясцэніўся да даляра на 50% (на 1 студзеня курс складаў 11.900 рублёў), у тым ліку на 20% з пачатку лета — 4 чэрвеня курс даляра перавысіў 15.000 рублёў, 12 жніўня дасягнуў 16.000 рублёў, а мяжа ў 17.000 рублёў была пераадолена 24 жніўня.
Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель зніжаецца ўслед за расійскім. У сваю чаргу падзенне расійскага рубля адбываецца з-за зніжэння цэнаў на нафту.
Каментары