Свет1313

Турцыя перадасць Расіі цела загінулага расійскага пілота

У нядзелю цела расейскага пілёта Алега Пяшкова, які загінуў у Сырыі побач з турэцкай мяжой, будзе перададзенае расейскім дыпляматам у сталіцы Турцыі Анкары. Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Турцыі Ахмэт Давутоглу.

«Нашаму боку перададзенае цела расейскага пілёта, які загінуў у ходзе інцыдэнту з парушэньнем мяжы. Гэтай ноччу праваслаўныя сьвятары Хатаі правялі неабходныя рэлігійныя абрады. Цела загінулага па запыце Расеі будзе перададзенае расейскаму боку», — сказаў Давутоглу.

Як паведаміў расейскім журналістам прэс-аташэ амбасады Расеі ў Анкары Ігар Міцякоў, у пералёце цела будзе суправаджаць ваенны аташэ амбасады.

«На аэрадроме Анкары самалёт будуць сустракаць расейскі амбасадар Андрэй Карлаў і прадстаўнікі амбасады. Дата і час дастаўкі цела пілёта ў Расею пакуль удакладняюцца», — паведаміў прэс-fnnfit.

Расейскі бамбавік Су-24М быў зьбіты зьнішчальнікам ВПС Турцыі ў мінулы аўторак з-за, як сьцьвярджае Турцыя, парушэньня паветранай прасторы краіны.

Абодва лётчыкі Су-24М здолелі катапультавацца, аднак адзін зь іх быў забіты агнём з зямлі. Другі лётчык быў выратаваны і дастаўлены на базу. У пошукавай апэрацыі загінуў таксама адзін з кантрактнікаў, калі верталёт Мі-8 трапіў пад абстрэл і зьдзейсьніў вымушаную пасадку.

Каментары13

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць