У Асіповічах трасуць кватэру грамадзкага актывіста Ігара Сімбірова, у Горках журналіста Эдуарда Брокарава.

Паводле Сімбірова, у кватэры знаходзяцца супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў, міліцыянты й людзі ў цывільным. Яны складаюць пратакол на канфіскацыю пятнаццаці найменьняў недзяржаўнай прэсы.
Сёньня пасьля дзевятай гадзіны ў рэдакцыю горацкай недзяржаўнай газэты «Ўзгорак» прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта рэдактар выданьня Эдуард Брокараў пасьпеў паведаміць карэспандэнту «Свабоды». Цяпер тэлефон спадара Брокарава не адказвае.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары