Эканоміка

Эксперты прагназуюць працяг рэцэсіі ў 2016 годзе

Рэцэсія ў Беларусі ў наступным годзе захаваецца. У 2016 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 1%, а сёлета эканамічны спад складзе 3,7%. Такія ацэнкі прыводзяцца ў снежаньскім макраэканамічным аглядзе, які падрыхтаваў Даследчы цэнтр ІПМ. 

Нагадаем, згодна з афіцыйнымі звесткамі за студзень—кастрычнік, ВУП Беларусі знізіўся на 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Працяг рэцэсіі ў беларускай эканоміцы ў 2016 годзе вельмі верагодны з улікам дэпрэсіўнага стану інвестыцыйнага попыту ў краіне, лічаць эксперты. 

Прыгнечаны інвестыцыйны попыт, паводле іх прагнозаў, будзе, з аднаго боку, абумоўлены тым, што прадпрыемствы з прычыны нізкага попыту на прадукцыю не змогуць задзейнічаць нават наяўныя магутнасці, сфарміраваныя ў многіх выпадках за перыяд мадэрнізацыі ў 2012—2014 гадах. «Рэальны сектар чакае дастаткова нізкую аддачу на інвестыцыі, прымаючы да ўвагі слабы патэнцыял росту, няпэўнасць, а таксама (у шэрагу выпадкаў) лішак накопленага капіталу ў папярэднія перыяды», — гаворыцца ў макраэканамічным прагнозе. 

З іншага боку, нізкая інвестыцыйная актыўнасць у краіне захаваецца ў 2016 годзе з прычыны высокага кошту крэдытных рэсурсаў, адзначаюць эканамісты Даследчага цэнтра ІПМ. «Фактычна рэальныя стаўкі грашовага рынку застаюцца на надзвычай высокім узроўні за кошт высокіх інфляцыйных чаканняў, якія адлюстроўваюць нізкі давер да эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца», — гаворыцца ў дакуменце. 

Такім чынам, улічваючы прыгнечаны стан інвестыцыйнай актыўнасці, эканамічны спад у Беларусі ў наступным годзе захаваецца. «Працяглая рэцэсія непазбежна будзе прыводзіць да зніжэння занятасці і росту беспрацоўя. Падобны сцэнарый ужо пачаў рэалізоўвацца ў 2015 годзе, і мы разглядаем яго ў якасці найбольш верагоднага для 2016 года», — адзначаюць эканамісты Даследчага цэнтра ІПМ. 

Захаванне рэцэсіі, прагназуюць яны, будзе параджаць імкненне беларускіх уладаў «даць дадатковыя стымулы для яе хутчэйшага пераадолення». «Аднак на сёння абмежаванні для эканамічнай палітыкі бачацца настолькі жорсткімі, што мы зыходзім з таго, што ўрад не зможа рэалізаваць гэтае імкненне», — гаворыцца ў аглядзе. 

Пры гэтым яго аўтары папярэджваюць, што штучнае стымуляванне эканомікі можа стварыць пагрозы для фінансавай стабільнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць