Грамадства44

Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё глядзіць тэлевізар 5,8 года, а чытае 5 месяцаў

Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё спіць 26,6 года, прымае ежу 3,9 года, гатуе ежу 2,5 года, глядзіць тэлевізар 5,8 года, чытае мастацкую літаратуру ўсяго толькі 5 месяцаў (пры сярэдняй працягласці жыцця беларусаў 73,2 года).

Такія дадзеныя агучыла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў дамашніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак на пасяджэнні круглага стала на тэму «Выкарыстанне сутачнага фонду часу насельніцтвам Рэспублікі Беларусь».

Іна Канашонак адзначыла, што беларусы спяць больш, чым амерыканцы (25 гадоў) і англічане (26 гадоў). Амерыканцы больш часу трацяць на прагляд тэлеперадач (9 гадоў), а ў англічан больш часу ідзе на харчаванне (4,3 года), чым у беларусаў.

На круглым стале адбылася прэзентацыя вынікаў выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак, праведзенага Белстатам у 2015 годзе пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). У абследаванні прынялі ўдзел 6 тыс. дамашніх гаспадарак (11 тыс. чалавек), якія пражываюць ва ўсіх абласцях і Мінску. Вынікі абследавання далі магчымасць атрымаць дэталізаваны партрэт сацыяльных паводзін мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей, гараджан і вяскоўцаў, вывучыць арыентацыі і матывацыі правядзення часу па асобных групах насельніцтва і тыпах дамашніх гаспадарак.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць