Лёлік Ушкін. Левым вокам11

Ахвяры першага красавіка

Прачытаў цікавае паведамленьне пра паседжаньне Саўміну па «пераглядзе» сьпісаў «сацыяльна значных выданьняў». Падумаў: паколькі гістарычная нарада мела месца ў дзень дурняў, то ці ня сталі мы ўсе закладнікамі гэтага сьвята? Піша Лёлік Ушкін

Прачытаў цікавае паведамленьне пра паседжаньне Саўміну па «пераглядзе» сьпісаў «сацыяльна значных выданьняў». Падумаў: паколькі гістарычная нарада мела месца ў дзень дурняў, то ці ня сталі мы ўсе закладнікамі гэтага сьвята?

Геніяльны пісьменьнік уваходзіць у кавярню.

Сябар: Нарэшце прыйшоў. Чуў навіну: стваральнікі Шрэка хочуць экранізаваць тваю «Тайну квадратнага туалета»?

Пісьменьнік: Не падколеш. Ведаю, што за дзень. Затое я сёньня сапраўды прыкалоўся.

Сябар: Зараз раскажаш. Толькі дай я замоўлю каньяк.

Пісьменьнік: Значыцца, паседжаньне ў нас сёньня было па літаратуры. Я думаю: што б такога адкалоць прыкольнага. Міністар пачынае паседжаньне: давайце выдаваць толькі сацыяльна значную літаратуру. А я кажу па прыколе: а давайце створым камісію, якая будзе вырашаць, што выдаваць, а што — не. Нельга ж, каб выдавалася антыдзяржаўная літаратура.

Сябар: А ён?

Пісьменьнік: Павёўся як лох. Давайце, кажа, давайце, вы будзеце яе кіраўніком, і аддае адпаведны загад нейкай шасьцёрцы. Я проста ледзь утрымаўся, каб не заржаць.

Літаратурны крытык: Камэдыя! Ну ты проста Хазанаў.

Пісьменьнік: Пачакай, гэта ня ўсё. Зараз увогуле здохнеш ад сьмеху. Я па прыколе кажу: трэба прыпыніць выданьне Арсеньневай і Геніюш.

Літаратурны крытык: А ён?

Пісьменьнік: А ён хітае галавой: згодны быццам.

Сябар: Ха‑ха‑ха. Гэта проста цырк. «Магутны Божа» — гэта ж клясыка!

Пісьменьнік: Не кажы. Я цяпер шкадую, што не прапанаваў яму забараніць казку пра Беласьнежку і сем гномаў. Хіба сямейства гномаў не нагадвае Кааліцыю дэмакратычных сіл?

Сябра: Ха‑ха‑ха.

Пісьменьнік: Добра, харэ ржаць. Самае прыкольнае яшчэ будзе. Я кажу: давайце выпусьцім накладам тысяч гэтак на трыста «Расстрэльную каманду» ў коміксах для школ. А ён кажа: «Згодны», — і адразу дае загад Радзькову.

Сябар: Ня можа быць?

Пісьменьнік: Падкалоў я цябе. Ха‑ха‑ха! Ведаеш сам, які сёньня дзень.

2

Урадавы чыноўнік вяртаецца дахаты:

Жонка: Слухай, што толькі што па целеку Бацька заявіў: прызначаю гера Штангэ старшынём Саюзу пісьменьнікаў.

Чыноўнік:Ты што?

Жонка: Сёньня ж 1 красавіка! Пажартавала я.

Чыноўнік: Блін. Падкалола. Ну, я таксама, дарэчы, сёньня пасьцябаўся ад душы.

Жонка: Ну‑ну?

Чыноўнік: Значыць, паседжаньне ў нас там было па літаратуры. Вырашылі эканоміць на кніжках. Ну, думаю, дай нашага галоўнага клясыка падкалю. А што, кажу, шаноўны клясык, ці не выдаваць нам выключна сацыяльна значную літаратуру? Ён падскочыў, быццам за ім з Гаагі прыйшлі. Так, кажа, і яшчэ трэба, каб была створаная камісія, якая б вырашала: якія тэксты падрываюць асновы дзяржавы, а якія — наадварот.

Жонка: Во камэдыя! Гэта як жа можна вызначыць — што значнае, а што — не?

Чыноўнік: А яго ўжо панесла — кажа: я не дапушчу, каб выдавалі Геніюш і Арсеньневу… Ну! Я ад сьмеху ледзь са стула ня споўз. Геніюш і Арсеньнева — яны ж былі паэткамі, маленькія вершыкі пісалі. Выдала дзяржава адзін іх зборнік раз на пяць гадоў — і ўсё! Тым больш, яны ўжо нябожчыцы. А тут давай друкуй «сацыяльна значных», якія, па‑першае, прозай пішуць, па‑другое, мала таго, што жывучыя, яшчэ і пладавітыя. Кожны год па кніжцы майстрачаць: «Маёр Факоф», «Вам — паданьне»… Бюджэт не гумовы, каб іх творы штогод выдаваць. Аднак па прыколе хітаю яму галавой, быццам згодны. А сам у душы іржу.

Жонка: Ха‑ха‑ха. Ды дурка поўная. Дарэчы, там табе званілі з «Газпрому». Газ з траўня будзе па 250 баксаў.

Чыноўнік: Што, у натуры?!

Жонка: Жарт! Забыўся, што сёньня за дзень?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць