Макаева аштрафавалі на 9,5 млн за акцыю на гадавіну рэферэндуму-1996
Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў актывісту Алесю Макаеву штраф у памеры 45 базавых велічынь (9 450 000 рублёў) за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў у сувязі з акцыяй на гадавіну рэфэрэндуму 1996 года, якая прайшла на праспекце Незалежнасці 24 лістапада 2015 года. Макаеў сваёй віны не прызнае — ён лічыць, што меў канстытуцыйнае права на мірныя сходы.
Алесь Макаеў сказаў пасля суда, што «гэтак можна было судзіць любога ўдзельніка той акцыі; сведкі міліцыянты схлусяць, як ім скажуць». Паводле Макаева, пратакол перарабляўся двойчы, толькі б даказаць ягоную віну, «якой насамрэч не было». За 2015 год гэта быў трэці штраф Макаеву за акцыі пратэсту. З той жа нагоды сёння мае адбыцца суд над актывістам Максімам Вінярскім, ужо другі для яго за гэты год. Разгляд справы пачнецца а 14:30.
За акцыю 24 лістапада ўжо выклікалі ў суд іншых яе ўдзельнікаў, у прыватнасці Паўла Севярынца, Наталлю Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары