Здарэнні

Жыхар Кобрына за замах на забойства былога цесця атрымаў 8 гадоў

19 студзеня набыў моц прысуд, вынесены 28-гадоваму жыхару Кобрына за замах на забойства.

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Віталь Гіско, раніцай 15 жніўня 2015 года ў Кобрыне малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, прыйшоў дадому да свайго былога цесця і ўдарыў таго нажом у вобласць сэрца.

У выніку пацярпеламу было прычынена раненне грудной клеткі злева з пашкоджаннем рэбраў, сардэчнай сумкі правага жалудачка сэрца, ад якога той ледзь не памёр.

Раней малады чалавек неаднаразова пагражаў былому цесцю, бо лічыў таго вінаватым у тым, што ў яго не склалася сямейнае жыццё. У чэрвені дачка пацярпелага развялася з гэтым 28-гадовым мужчынам.

Паводле слоў яго былой жонкі, прычынай скасавання шлюбу стала тое, што ў стане алкагольнага ап'янення муж неаднаразова збіваў яе.

19 лістапада 2015 года суд Кобрынскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у замаху на наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК) і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па рашэнні суда ён павінен выплаціць на карысць пацярпелага 70 млн. рублёў у якасці грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

19 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу гэтага грамадзяніна, які не прызнаваў сваёй віны, і пакінула прысуд раённага суда без змены.

Мужчына — кіроўца аднаго з прадпрыемстваў Кобрына, раней не судзімы.

Каментары

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць