Усяго патроху11

Прэмія імя Ул. Каткоўскага — сайту «Твой стыль»

Партал TUT.BY абвясьціў вынікі шостага штогадовага конкурсу беларускіх кантэнт‑праектаў. Сёлета ўпершыню ўручалася спэцыяльная прэмія імя Уладзімера Каткоўскага. Яе атрымаў сайт «Твой Стыль — Гарадзенскі моладзевы праект».


Партал TUT.BY абвясьціў вынікі шостага штогадовага конкурсу беларускіх кантэнт‑праектаў. Сёлета ўпершыню ўручалася спэцыяльная прэмія імя Уладзімера Каткоўскага. Яе атрымаў сайт «Твой Стыль — Гарадзенскі моладзевы праект».

На конкурс было прадстаўлена больш за 200 кантэнт‑праектаў беларускага інтэрнэту ў 12‑ці намінацыях. Мэта конкурсу — даць магчымасьць новым цікавым праектам заявіць пра сябе, вядомым праектам ‑‑ пацьвердзіць свой статус, кажа адзін з кіраўнікоў TUT.BY Кірыл Валошын:

«Наша галоўная мэта ‑‑ тыя праекты, якія яшчэ не зьяўляюцца агульнавядомымі, падштурхнуць, даць прыз ня толькі ў выглядзе маральнай падтрымкі, дыплёму, але і ў выглядзе рэальнай дапамогі, якую мы можам аказаць гэтым праектам — хостынгам альбо бясплатнай рэклямнай кампаніяй».

Сёлета ўпершыню ўручалася прэмія імя нашага калегі, свабодаўца Уладзімера Каткоўскага. Уладзімер — адзін са стваральнікаў беларускай Вікіпэдыі, стваральнік сайту pravapis.org, супрацоўнік Радыё Свабода, які трагічна загінуў у 2007 годзе. Прэмію заснаваў бацька Ўладзі, Леанід Каткоўскі:

«Прэмію мы вырашылі заснаваць, каб захоўвалася памяць аб Валодзі. Па‑другое, мы скарысталі ўручэньне гэтай прэміі вось для чаго: я зрабіў зварот да беларускіх інтэрнэтчыкаў, каб яны працягвалі яго працу, яго сайты www.pravapis.org, www.martyralog.org… На жаль, нічога там не абнаўляецца, ніхто нічога ня робіць».

Першая прэмія імя Ўладзімера Каткоўскага прысуджана сайту «Твой Стыль — Гарадзенскі моладзевы праект».

«Твой стыль» — гэта моладзевая інтэрнэт‑газэта і інтэрнэт‑радыё. Распавядае рэдактар інтэрнэт‑радыё Надзея Завіноўская.

«Маладыя гарадзенцы пішуць пра маладых гарадзенцаў і для маладых гарадзенцаў. Калі мы зразумелі, што гарадзенскія газэты і радыё ня хочуць бачыць маладых журналістаў, таму што іх трэба вучыць і траціць свой час, мы вырашылі зрабіць свой сайт. Тут мы зьмяшчаем усё, што нам цікава, што нас хвалюе. Мы не абмежаваныя ні палітычнымі, ні сацыяльнымі праблемамі, усё, што нам цікава, пра тое і пішам».

Чаму абраны менавіта гэты праект, распавядае бацька Ўладзімера Каткоўскага спадар Леанід:

«Нам падалося, што ён адпавядае Вовінай працы ў І‑нэце, яго духу. Па‑першае, ён беларускамоўны, заўсёды даволі дынамічны. Мне спадабалася, што там ёсьць адмысловы моўны разьдзел, нават яны аўдыёфайлы даюць пра вывучэньне беларускай мовы. Там шмат аўтарскай працы, моладзь працуе як журналісты, карэспандэнты. Там ёсьць нешта жывое».

Рэдактар інтэрнэт‑радыё «Твой стыль» Надзея Завіноўская кажа:

«Мы атрымалі прэмію імя Ўладзімера Каткоўскага «За беларускасьць». Бацька гэтага маладога чалавека, які стварыў беларускі варыянт «Вікіпэдыі», вырашыў даць нам сваю ўзнагароду. Мы атрымалі I‑Pod».

Леанід Каткоўскі выказаў спадзяваньне, што справу Рыдэля — гэта сеткавы псэўданім Уладзі — беларускія інтэрнэтчыкі будуць працягваць.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?1

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці9

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?1

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць