Грамадства77

МУС разглядае магчымасць увядзення грамадскіх работ у якасці віду пакарання 

Міністэрства ўнутраных спраў не выключае магчымасці ўвядзення грамадскіх работ у якасці пакарання за некаторыя адміністрацыйныя правапарушэнні, паведаміў на прэс-канферэнцыі 21 студзеня ў прэс-цэнтры БелТА начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Алег Каразей.

Паводле яго слоў, аб сваёй зацікаўленасці разгледзець пытанне аб грамадскіх работах у якасці санкцыі, альтэрнатыўнай штрафу або адміністрацыйнаму арышту, ужо заяўлялі іншыя дзяржаўныя органы, у прыватнасці Генеральная пракуратура.

«У прынцыпе мы гатовыя гэтае пытанне разглядаць, — адзначыў Каразей. — Але паўстане пытанне: хто будзе гэта выконваць, гэта ж таксама дадатковая нагрузка. У якім парадку будуць выконвацца гэтыя работы? Трэба, каб не з'явілася пытання аб увядзенні дадатковых штатных адзінак для выканання гэтага спагнання».

«Тут ёсць свае відавочныя плюсы, але ёсць і мінусы. Трэба абмяркоўваць. У прынцыпе пытанне стаіць на парадку дня, не выключана, што яно будзе мець развіццё», — дадаў чыноўнік.

У той жа час МУС выступае з прапановай увесці ў якасці альтэрнатывы штрафным санкцыям і арышту такую меру, як папярэджанне, напрыклад у выпадку дробнага хуліганства.

«У шэрагу выпадкаў паняцце дробнае хуліганства — вельмі няпэўнае. Не сфармулявана выразна, што менавіта тое ці іншае дзеянне роўнае дробнаму хуліганству. Уключэнне ў якасці санкцыі папярэджання дазволіць органу, які разглядае справу, прымяняць закон з улікам канкрэтнай сітуацыі, акалічнасцей, якія змякчаюць або абцяжарваюць адказнасць, а таксама асобы правапарушальніка», — сказаў Каразей.

Калі цяпер кожны выпадак правапарушэння патрабуе ад міліцыі запаўняць мноства папер, да прыкладу рапарт, пратакол апытання і пратакол аб правапарушэнні, то папярэджанне можна было б выносіць, не пачынаючы адміністрацыйны працэс і папяровую працу, што яго суправаджае. 

«Міліцыянер зможа проста падысці і папярэдзіць чалавека, які перабег на чырвонае святло святлафора, што яго дзеянні небяспечныя ў першую чаргу для яго самога», — растлумачыў прадстаўнік МУС.

Каментары7

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць