Свет4848

Пуцін ізноў раскрытыкаваў Леніна за тое, што той дазволіў стварэнне Украіны і Беларусі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў сваё выказванне на адрас Уладзіміра Леніна, якога на мінулым тыдні ён абвінаваціў у развале ССCР. Па словах прэзідэнта, той заклаў міну запаволенага дзеяння пад расейскую дзяржаўнасць.

«Я меў на ўвазе дыскусію паміж Сталіным і Леніным з нагоды таго, як будаваць новую дзяржаву — Савецкі Саюз», — растлумачыў Пуцін на форуме Агульнарасійскага народнага фронту.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Сталін сфармуляваў ідэю аўтанамізацыі СССР, у адпаведнасці з якой «суб'екты будучай дзяржавы павінны былі ўвайсці ў СССР на аснове аўтаноміі з шырокімі паўнамоцтвамі» [як потым у складзе Расіі былі, напрыклад, Комі АССР, паволжскія рэспублікі, Ленін прапанаваў, каб былі асобныя БССР, УССР і г.д. — НН]. Пры гэтым Ленін палічыў яе няправільнай, патлумачыў Пуцін.

Па словах прэзідэнта, Ленін выступаў за тое, каб СССР утварыўся на аснове поўнага раўнапраўя з правам выхаду з саюза. «Пры гэтым межы вызначаліся зусім адвольна і далёка не заўсёды абгрунтавана. На Украіну, напрыклад, Данбас перадалі. З якой падставай: павышэнне адсотка пралетарыяту на Украіне для таго, каб мець там вялікую сацыяльную падтрымку. Гэта жах нейкі», — заявіў Пуцін.

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што пазіцыя Леніна па дзяржпабудове нароўні з неэфектыўнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкай прывяла да распаду СССР. «Гэта і ёсць міна запаволенага дзеяння. А што ж гэта інакш? Менавіта так яно і ёсць», — канстатаваў расійскі лідар, падкрэсліўшы, што неабходна старанна аналізаваць «усё, што было ў ранейшыя часы».

«Нельга адно: мазаць чорнай фарбай ўсё, што было ў мінулым, або ў вясёлкавых танах глядзець на тое, што адбываецца сёння», — сказаў на заканчэнне Пуцін.

Каментары48

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам11

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула6

У 2023‑м у Празе раптоўна памёр 35‑гадовы беларускі журналіст Ануфрыенка. Былая калега кажа, што яго маглі атруціць3

У Баранавічах на снезе знайшлі жывога кажана, хоць для іх цяпер не сезон1

У Вільні малыя дзеці замежнікаў будуць хадзіць толькі ў літоўскамоўныя школы. Але для беларускамоўнай гімназіі зробяць выключэнне17

Трамп выставіў Ірану ультыматум на фоне набліжэння да яго берагоў «вялізнай армады»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам11

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць