Адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. У прыватнасці, увага была сфакусавана на дзвюх буйных падзеях: пасяджэнні Найвышэйшай дзяржаўнай рады, якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які таксама пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.
Асноўнай тэмай як сённяшняй гутаркі, так і маючых адбыцца двух мерапрыемстваў з'яўляецца эканоміка. На НДР эканамічныя пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а падчас Форуму будзе разгледжана, як працуюць канкрэтныя галіны над пераадоленнем цяжкасцяў у эканоміцы.
У тэлефоннай размове гаворка ішла аб мерах па сінхранізацыі дзеянняў у існуючых умовах.
Лідары звярнулі ўвагу на факт пачатку дзеяння пагаднення Украіны з ЕС аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і ў гэтай сувязі абмеркавалі дзеянні краін на бліжэйшую перспектыву ў гэтых умовах.
Кіраўнікі дзяржаў закранулі і некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час і ў закрытай і больш грунтоўнай гутарцы абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.
Каментары